Авторизация
 

Мэтанакіраванае суправаджэнне

Пытанне "Аб рабоце савета грамадскага пункта аховы правапарадку на тэрыторыі Павяцкага сельсавета" разгледжана на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета 27 лютага. Прытым падкрэслена, што гэта не выклікана нейкімі надзвычайнымі абставінамі, а толькі імкненнем і надалей адшліфоўваць асобныя моманты прафілактычнай работы сярод насельніцтва.

 

У Павяцкі савет грамадскага пункта ўключаны прадстаўнікі ВУПКУ "Міёрскі", ААТ "Мерыца" і УП "Павяцце", Павяцкай школы, аварыйна-выратавальнага паста і ўчастковы. Для яго створана належная матэрыяльна-тэхнічная база, нагляднасць. Работа плануецца. На штомесячных пасяджэннях аналізуюцца правапарушэнні, робяць справаздачы аб прафілактычных мерах адказныя асобы, летась заслухана 86 парушальнікаў грамадскага парадку.
Сярод "падапечных" савета грамадскага пункта правапарушальнікі, аматары спіртнога, непрацуючыя, нядобранадзейныя і тыя, каму патрэбна асаблівая ўвага — дзеці, састарэлыя, адзінокія. Адсюль пачынаецца штотыднёвая акцыя "Сям'я без гвалту", якая праводзіцца пры падтрымцы дэпутатаў і старэйшын. Тут каардынуецца дзейнасць ДНД, работа па папярэджанні пажараў, растлумачэнні пагранічнага заканадаўства. Адным словам, спраў хапае, а вынікі праводзімых прафілактычных мерапрыемстваў не заўсёды задавальняюць.
Намеснік старшыні райвыканкама Т.А. Стальмачонак лічыць, што кожнаму правапарушальніку пасля разгляду на савеце трэба забяспечыць грамад-скае суправаджэнне на рабоце, у вольны час і дома. Такім чынам будуць выконвацца прынятыя рашэнні.
Начальнік РАУС С.М. Лонь прапануе арганізаваць дзяжурствы на дыскатэках і сумесныя меры па папярэджанні самагонаварэння.
Член прэзідыума І.А. Крук выказала пажаданне, каб участковы часцей наведваў адзінокіх пажылых людзей у аддаленых вёсках. Яшчэ былі прапановы па іншых напрамках работы, якія знайшлі адлюстраванне ў прынятай пастанове.


Леанід МАТЭЛЕНАК.
 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта