Авторизация
 

Супраць карупцыі

22 жніўня старшыні раённага выканаўчага камітэта І. В. Кузняцоў і раённага Савета дэпутатаў М. М. Баніфатава правялі нараду па супрацьдзеянні карупцыі. У ёй прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты раённага звяна, Дзісенскага гарадскога і сельскіх выканкамаў, гаспадарак, арганізацый і прадпрыемстваў. 

 

Старшы оперупаўнаважаны групы БЭП С. В. Пачопка прааналізаваў стан эканамічнай злачыннасці на Міёршчыне, а яна тычыцца ў асноўным злоўжывання ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, зарэгістравана спроба даць хабар. Такія дзеянні атрамліваюць прававую ацэнку таму, што адказныя асобы не заўсёды правільна кваліфікуюць уласныя дзеянні. Сяргей Валер'евіч звярнуў увагу на цяжкія вынікі несвоечасовага ўнясення ўзносаў у Фонд сацыяльнай абароны.


Памочнік пракурора раёна А. А. Нізюлька прысвяціў выступленне прафілактыцы антыкарупцыйных правапарушэнняў. Патлумачыў новыя падыходы ў барацьбе з карупцыяй у цяпер абмяркоўваемым заканадаўстве. У прыватнасці, звярнуў увагу на забарону абвінавачаным займаць кіруючыя пасады і іх страты ў пенсійным забеспячэнні. Андрэй Аляксандравіч раскрыў сутнасць карупцыйных праяўленняў, падкрэсліў, што многія кіраўнікі і грамадскія фарміраванні пакуль фармальна адносяцца да папярэджання такіх правапарушэнняў.


Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта