Обращайтесь

У панядзелак, 17 лістапада, з 11 гадзін у адміністрацыйным будынку Павяцкага сельвыканкама праводзіць прыём грамадзян дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васіль Парфёнавіч Папко. Папярэдні запіс на прыём па тэлефоне 3-23-44.
ХХХ
У панядзелак, 17 лістапада, з 13 да 14 гадзін у Дзісне, у кабінеце старшыні Дзісенскага гарвыканкама будзе весці прыём грамадзян Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Віцебскай вобласці—генеральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблгаз" Пётр Пятровіч Шэршань.
Па пытаннях, якія цікавяць, можна патэлефанаваць на нумар 3-72-32.

ХХХ
У аўторак, 18 лістапада, з 10 да 11 гадзін старшыня Полацкага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Мікалай Міленцьевіч Шчарбіцкі адкажа на вашы пытанні па тэл. 8-214-42-23-68. Адначасова з кіраўніком кантрольнага органа рэгіёна можна абмеркаваць наяўныя праблемы, факты карупцыі і парушэння заканадаўства.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.