Авторизация
 

Мясцовае кіраванне і самакіраванне: практыка

Пытанне "Аб справаздачы старшыні Узмёнскага сельскага выканаўчага камітэта аб рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мясцовым кіраванні і сама-кіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" на падведамнай тэрыторыі" разгледжана 24 кастрычніка на сумесным пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. Адзначана, што Узмёнскі сельвыканкам працуе планамерна, павышаецца якасць забеспячэння дзяржаўных сацыяльных стандартаў абслугоўвання насельніцтва. Вяскоўцаў задавальняе работа ўстаноў культуры, аховы здароўя і адукацыі. Працягваецца добраўпарадкаванне населеных пунктаў, грамадскіх месц і могілкаў. У той жа час ёсць прэтэнзіі да аўтобуснага руху, марудна мяняецца да лепшага выгляд Слабады, Даўгінава, некаторых іншых вёсак, асаблівага падыходу патрабуе Лявонпаль. Ля вытворчых аб'ектаў сельгаспрадпрыемстваў не абкошана. Большай увагі патрабуе моладзь.

 

Перад Узмёнскім сельскім Саветам пастаўлена задача паглыблена вывучаць праблемы жыццядзейнасці насельніцтва, узмацніць кантроль за рэалізацыяй прымаемых рашэнняў, палепшыць інфармаванне насельніцтва. Сярод перашачарговага — далейшае дабраўпарадкаванне, забеспячэнне вывазу смецця, арганізацыя продажу лішкаў сельгаспрадукцыі з асабістых падсобных гаспадарак.


Кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў "Узмёнскі край" і "Гвардзейскі" неабходна ўзмацніць намаганні па навядзенні парадку на і ля вытворчых аб'ектаў, забяспечыць даплаты адказным за работу з моладдзю, умацоўваць працоўную і грамадскую дысцыпліну, падтрымліваць асабістыя падсобныя гаспадаркі.
Дадзены заданні па паляпшэнні водазабеспячэння жыхароў Пераслоўкі, Брыжынак, Лявонпаля. Вызначаны меры па падтрымцы культустаноў, прадпрыемстваў гандлю, захаванні прыроднага асяроддзя і іншае.

 

Клопат пра дзяцей
Па інфармацыі намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Г. Б. Гур'евай адбылося абмеркаванне пытання "Аб абароне правоў непаўналетніх дзяцей, што жывуць у замяшчальных сем'ях". А такіх у раёне 62. Забяспечана іх суправаджэнне, абарона маёмасных і жыллёвых умоў, аздараўленне. Але і праблемы таксама ёсць. Яны тычацца паляпшэння тэхнічнай базы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, умацавання здароўя непаўналетніх, пакрыцця выдаткаў абавязанымі асобамі і іншага. На іх выпраўленне і накіравана прынятае рашэнне.


На пасяджэнні звернута ўвага на тое, што ў раёне недастатковая прапаганда стварэння новых прыёмных сем'яў. Для людзей з адпаведнай педагагічнай адукацыяй ці падрыхтоўкай гэта магчымасць не толькі прытуліць і душэўна абагрэць дзяцей, але і забяспечыць пры тым павелічэнне ўласнага працоўнага стажу, мець пэўны заробак і іншыя льготы.


Зацвярджэнні, змяненні
Райвыканкам зацвердзіў акт абследавання зямель для іх пераводу ў іншыя віды. Дадзена згода на выдачу льготнага крэдыту некаторым грамадзянам для газіфікацыі жылых памяшканняў. Разгледжаны жыллёвыя пытанні. Унесены змяненні ў рашэнне райвыканкама ад 10 сакавіка гэтага года №164 па пытаннях прыватызацыі.
 

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

XML error in File: https://www.calend.ru/img/export/today-names.rss
XML error: at line 0

Госці краін

free counters
Партнеры сайта