Нормы спажывання звадкаванага газу ў балонах ёмістасцю 50 літраў (вагой 21 кг) зацверджаны рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта 20 лістапада 2008 г. №947: на аднаго зарэгістраванага жыхара ў год—5 балонаў. Колькасць жыхароў у жыллі пацвярджаецца рэгістрацыяй (даведкай аб складзе сям'і).
Пастановай Савета Міністраў ад 27 жніўня гэтага года №834 устаноўлена цана звадкаванага газу ў балонах ёмістасцю 50 літраў (вагой 21 кг) у 158650 рублёў, калі паліва набыта звыш нормы. Калі ў доме ніхто не зарэгістраваны, то цана аднаго балона з 1.09.2014-га таксама складае 158650 рублёў.
Каб пазбегнуць спрэчак з аплатай звадкаванага паліва, абанентам неабходна прадаставіць у РВУ "Міёрырайгаз" даведкі аб складзе сям'і.
Дадатковая інфармацыя па тэл. 4-10-04, 4-12-90, 4-93-08.
Філіял РВУ "Міёрырайгаз".