Преступности и правонарушениям - бой
gazeta 3-04-2014, 10:42 0 Афіцыйна
На чарговым пасяджэнні раённага савета грамадскіх пунктаў аховы парадку разглядаліся пытанні аб рабоце па прафілактыцы правапарушэнняў і забеспячэнні грамадскага парадку ў Павяцкім сельсавеце і Дзісне.
Пра крымінагенную абстаноўку на названых тэрыторыях расказаў В. А. Уткін. Ён адзначыў рост злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў, большую частку якіх склалі наўмыснае нанясенне цялесных пашкоджанняў і іншыя гвалтоўныя дзеянні, распіццё алкагольных напояў у грамадскіх месцах, дробнае хуліганства.
Як сказала старшыня Павяцкага сельсавета Л. І. Гардзель, за бягучы перыяд 2014 года тут былі ўчынены 2 злачынствы і правапарушэнні, у асноўным — крадзеж уласнай маёмасці. Грамадскім пунктам актыўна вядзецца работа з праблемнымі дзецьмі, вялікая ўвага нададзена прафілактыцы п'янства, праводзяцца рэйды па нядобранадзейных сем'ях. Многія з падапечных праходзяць прымусовае кадзіраванне, якое дае станоўчыя вынікі.
Пра абстаноўку ў Дзісне даклаў старшыня Дзісенскага гарвыканкама А. А. Качан. У горадзе адзначаны рост злачынстваў, асноўную частку якіх складаюць нанясенне цялесных пашкоджанняў, крадзяжы аўтатранспарту і ўласнай маёмасці, прычым апошнія часцей за ўсё ўчыняюцца з-за недагляду грамадзян. Каб папярэдзіць такія выпадкі, савет пункта аховы парадку пастаянна праводзіць індывідуальную работу з грамадзянамі, насельніцтва інфармуецца аб пажарнай бяспецы і правілах паводзін у грамадскіх месцах, разглядаюцца вынікі рэйдаў. Рэгулярна абнаўляецца банк дадзеных сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане, дзейнічае камісія па справах непаўналетніх.
Аднак, як паказвае практыка, такой работы недастаткова. Раённы савет ГПАП прапанаваў прааналізаваць дзейнасць добраахвотных дружын па ахове грамадскага парадку на названых тэрыторыях, звярнуць увагу на працаўладкаванне непрацуючых грамадзян працаздольнага ўзросту. З мэтай павышэння якасці прафілактыкі прынята рашэнне запрашаць на пасяджэнні савета грамадскіх пунктаў аховы парадку святароў праваслаўнай і каталіцкай канфесій, правесці мерапрыемствы па папярэджанні крадзяжоў і забеспячэнні захавання маёмасці, актывізаваць работу па накіраванні грамадзян, што злоўжываюць спіртнымі напоямі, у ЛПП.
Арына БАРКОЎСКАЯ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.


