Уважайте Закон

Пры ажыццяўленні абавязкаў судовыя выканаўцы з'яўляюцца прадстаўнікамі ўлады. Іх законныя патрабаванні неабходна выконваць ўсім грамадзянам, у тым ліку адказным і юрыдычным асобам Беларусі. Непадпарадкаванне караецца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

 

Уважлівай прычынай нез'яўлення па выкліку да судовага выканаўцы прызнаецца хвароба, працяглая службовая камандзіроўка, якія пацвярджаюцца дакументамі. Але аб прычынах, што перашкаджаюць з'яўленню па выкліку ў аддзел прымусовага выканання ў вызначаны тэрмін, неабходна загадзя паведаміць. У астатніх выпадках грамадзянін абавязаны з'явіцца, а выклік гарантуе яму захаванне рабочага месца і сярэдняга заробку.

 

Пры няяўцы без уважлівай прычыны асоба можа быць дастаўлена міліцыяй. У адпаведнасці з арт. 24.6 Кодэкса аб адміністрацыйных пакараннях ёй пагражае папярэджанне і нават штраф да 30 базавых велічынь. Нагадаць аб тым дае падставу наша практыка: з 50 чалавек, выкліканых павесткамі ў ад-дзел прымусовага выканання з Дзісны, з'явіліся толькі тры, хаця павесткі пад роспіс уручаны ўсім. Такія паводзіны сведчаць аб прававым нігілізме, непавазе да правоў іншых людзей. Яны патрабуюць неапраўданых дадатковых выдаткаў дзяржаўных сродкаў.

 

Паважайце Закон і правы іншых!

 

Н.КАМІСАРАВА,

судовы выканаўца аддзела прымусовага выканання Міёрскага раёна.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.