Авторизация
 

нет заглавия на бел языке

Старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў і яго першы намеснік, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В. А. Бялько правялі 24 лютага нараду з кіраўнікамі і галоўнымі спецыялістамі сельгаспрадпрыемстваў. Размова на ёй ішла пра надзённую патрэбу павышэння рэнтабельнасці вытворчасці ва ўмовах скарачэння дзяржаўнага фінансавання аграрнага сектара. На практыцы гэта азначае, што ва ўсіх калектывах выдаткі павінны адпавядаць даходам. Між тым, эканамісты падлічылі: каб у нашых умовах забяспечыць самафінансаванне, неабходна рэалізоўваць ад кожнай каровы існуючага пагалоўя штодзень не менш за 10 кілаграмаў малака. Зыходзячы з гэтага і пастаўлены задачы  па выкарыстанні сена, камбікармоў і іншага фуражу. Звернута ўвага на невытворчае выбыццё статка, выкананне заданняў па адкорме бычкоў, пакрыцці матачнага пагалоўя, павышэнні таварнасці малака, забеспячэнні іншых паказчыкаў.

Размову аб  стварэнні належных умоў для жывёлы і яе лячэнні прадоўжыў галоўны ветэрынарны ўрач М. П. Масал, дырэктар райплемстанцыі А. Б. Клубань прааналізаваў сітуацыю з пакрыццём кароў і цялушак і атрыманнем прыплоду.

Намеснік начальніка райсельгасхарчу В. У. Гагалінскі вызначыў першачарговыя задачы па падрыхтоўцы да веснавых палявых работ. У прыватнасці, магчыма значная гібель пасеваў азімых зерневых і рапсу, што істотна павялічыць аб'ёмы сяўбы. Трэба назапашваць угнаенні і сродкі абароны раслін, клапаціцца аб насенні, не ўпускаць работы на кармавых палях, дбаць пра канюшыну і іншыя травы.

Начальнік аддзела механізацыі А. Д. Мышко паставіў задачу неадкладна заканчваць рамонт тэхнікі, якая першай будзе выкарыстоўвацца на веснавых палявых работах. А тэхагляд трактароў і прычэпаў, іншых самаходных машын пачынаецца ўжо ў сакавіку, падкрэсліў галоўны інжынер-інспектар Дзяржтэхнагляду У. К. Яскевіч.

Асноўная тэма прынцыповай размовы на нарадзе—як імкнёмся зарабляць, так і будзем жыць.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта