Авторизация
 

Паказчыкі развіцця

Распараджэннем райвыканкама ўстаноўлены паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, асноўных галін народнай гаспадаркі і прадпрыемстваў на 2014 год. У прыватнасці, вытворчасць прамысловай прадукцыі па індэксе фізічнага аб'ёму сёлета павінна скласці 110,5%, а рэнтабельнасць продажу — 10%. Удзе-льную вагу адгружанай інавацыйнай прадукцыі трэба павялічыць на 21%, а запасаў гатовай прадукцыі —  на 15-18%.

 

Заданні па росце экспарту тавараў — 17%, а паслуг — 8%. Яны даведзены адпаведна 18 і 3 дзяржаўным і прыватным прадпрыемствам. Знешнеэканамічнай дзейнасцю будуць займацца: па экспарце тавараў  — мясакамбінат, ІП М. М. Шокель і ТАА "СнабСельгасТэхніка", па экспарце паслуг —  санаторый "Расінка", ЦРБ, ТАА "Абстэрна", раённая структура таварыства паляўнічых і рыбаловаў, прыватнае прадпрыемства "МПТК Транс" і ТАА "АУМІКА".

Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове запланаваны ў 10 млн. долараў на ўзвядзенне металургічнага завода, а рост інвестыцый у асноўны капітал — на 25%, прытым большая частка гэтых укладанняў намячаецца на набыццё машын, абсталявання і транспарту.

 

Задача сельскай гаспадаркі — павялічыць аб'ёмы валавой прадукцыі на 6%. Трэба ўвесці ў эксплуатацыю 4200 квадратных метраў жылля, у асноўным за кошт індывідуальных забудоўшчыкаў, павялічыць тавараабарот на 20%.

Арыенцір для росту заробку — 4477 тыс. рублёў у сярэднім у месяц пры выручцы ад рэалізацыі прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) на аднаго працуючага за год у 254,2 млн. рублёў.

 

Вызначаны параметры энегазберажэння і зніжэння матэрыялаёмістасці.

Непасрэдна перад мясакамбінатам пастаўлена задача павялічыць выпуск вараных каўбас і сасісак з сардэлькамі на 7%, паўвэнджаных каўбас — на 16%, гатовых страў са свініны — на 10%.

Камбікормавы завод абавязаны нарасціць аб'ёмы кармоў для буйной рагатай жывёлы на 20%.

 

Да кожнай гаспадаркі даведзены заданні па вытворчасці асноўных відаў прадукцыі. Так, зерня і зернебабовых неабходна намалаціць 68 тыс. тон,  накапаць 5 тыс. тон бульбы, сабраць 8 тыс. тон насення рапсу. Заданне па вырошчванні лёну — 1069 т валакна. Надой павінен скласці 41,6 тыс. тон, а рэалізацыя мяса — 6121 т.

 

Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 071
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 270
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 982
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 186
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 649
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 395
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 533
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта