Авторизация
 

З нас усё пачынаецца

Менавіта так сцвярджае кіраўнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Алена Генадзьеўна Шаўчонак. Гэта толькі знешне здаецца, што яна займаецца толькі выдзяленнем і адабраннем угоддзяў. І нават у гэтым напрамку ёсць яшчэ перадача ўчасткаў ва ўласнасць ці арэнду, іх інвентарызацыя, праверка захавання заканадаўства аб ахове і выкарыстанні і многае іншае.

 

Устаноўлены тэрміны заняцця зямельных участкаў. Для юрыдычных асоб гэта 6 месяцаў, а для насельніцтва — на працягу года з дня атрымання пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі. Хаця і рэдка, але такія тэрміны парушаюцца. За мінулы год выяўлены тры выпадкі.

Летась землеўпарадкавальная служба правяла 88 праверак захавання зямельнага заканадаўства. Па іх выніках  вынесена 20 пастаноў аб адміністрацыйных пакараннях. Такія адносіны да фізічных і юрыдычных асоб, якія парушаюць парадак заняцця, выкарыстання і захавання ўрадлівага слою глебы пры правядзенні будаўнічых і іншых работ, не выконваюць абавязковыя мерапрыемствы па абароне ўгоддзяў ад воднай і ветравой эрозіі, іншых разбурэнняў. Вось таму давялося падрыхтаваць 8 прадпісанняў на выпраўленне сітуацыі. І яны задаволены.

 

Выяўлены адзін выпадак нямэтавага выкарыстання зямлі. На фермах і на тэрыторыях ля іх у шэрагу гаспадарак не захоўваюцца меры па ахове і выкарыстанні зямель. Прэтэнзіі ў гэтых адносінах былі прад'яўлены да ААТ "Пад'ельцы", "Папшулі", "Міёрскі райаграсэрвіс", ВУПКУ "Юбілейны". Парушэнні выпраўлены.

Пасля ўмяшання землеўпарадкавальнікаў давялося наводзіць парадак на прыдарожных палосах дарожнай службе.

Вызвалены самавольна заняты ўчастак у Міёрах. За гэта парушальнікам давялося заплаціць даволі значны штраф.

 

Асноўная мэта правядзення інвентарызацыі ўгоддзяў у населеных пунктах — выяўленне незанятых участкаў, якія можна прадаставіць для ўзвядзення і абслугоўвання жылля. На пачатак 2014 года такіх угоддзяў у раёне 10,5 гектара, што дае магчымасць задаволіць заявы 57 забудоўшчыкаў. 15 свабодных участкаў у Міёрах, 6 — у Дзісне, 4 — у Мілашове, 3 — у Татарах, столькі ж — у Язне, дзе два з іх мяркуецца рэалізаваць на таргах. Праз аўкцыён будзе прададзены "пляц" і ў Зачарэўі.

 

А вось вынікі мінулага года: для ўзвядзення і абслугоўвання жылога дома грамадзянам прадастаўлена 19 зямельных участкаў, з іх 10 рэалізавана ў прыватную ўласнасць. Гаспадарамі 9 сядзіб сталі сем'і, якія мелі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Дарэчы, гэтай катэгорыі ўгоддзі для ўзвядзення жылля прадастаўляюцца без правядзення аўкцыёнаў. Толькі па выніках таргоў можна стаць уладальнікамі зямельных участкаў у 10 населеных пунктах. У Перабродскім  сельсавеце гэта вёскі Пераброддзе, Зачарэўе, Мурашкі, Маляўкі, Гентава і Янова, у Завуццеўскім — Мазурына, у Павяцкім — Папкі, у Новапагосцкім — Снегі. Такія ж адносіны і да Міёр.

 

Дзякуючы рэалізацыі зямельных участкаў летась у бюджэт раёна паступіла больш за 115 мільёнаў рублёў.

За няпоўны мінулы год у населеных пунктах Міёршчыны знесена 36 старых і пустуючых дамоў, у сельскагаспадарчы абарот уцягнута больш за 5,4 гектара ўгоддзяў. Дарэчы, вяскоўцы актыўна афармляюць дакументы на зямельныя ўчасткі. Гэтым больш старанна трэба займацца сельгаспрадпрыемствам і падсобным гаспадаркам, толькі іх намаганні пакуль скоўваюцца недахопам фінансавых сродкаў на гэтыя мэты.

 

Спецыялісты землеўпарадкавальнай службы вядуць нагляд за кар'ерамі. А іх у нашым раёне 13 на плошчы ў 7,7 гектара — для ўнутрыгаспадарчых патрэб. Ёсць і прамысловы "Александроўскі" — на плошчы больш за 16,2 га. Адзін унутрыгаспадарчы ў ААТ "Гвардзейскі" рэкультываваны на плошчы 0,5 га і адкрыты два новыя аднагектарныя — у гэтым жа сельгаставарыстве і ў ААТ "Пад'ельцы".

Апошнім часам больш мэтанакіравана наводзіцца парадак ля вытворчых будынкаў. Большасць ферм агароджана поўнасцю ці часткова, а мехдвары — амаль усе. Гэтыя і іншыя меры дазволілі толькі за год уцягнуць у гаспадарчы абарот 125 гектараў зямель. Яшчэ на 38 га з'явілася магчымасць вырошчваць ураджай у выніку рэалізацыі абласной праграмы "Чыстыя палі" і меліярацыйных работ.

 

І ўсё ж намаганняў па рацыянальным выкарыстанні зямель і іх ахове пакуль недастаткова. Невыпадкова да гэтай справы прыцягваюцца не толькі мясцовае насельніцтва, але і шэфствуючыя арганізацыі з гарадоў.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 193
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 066
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 764
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 252
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта