Авторизация
 

Справа кожнага

Падвесці вынікі добраўпарадкавання населеных пунктаў і вытворчых аб'ектаў мы папрасілі начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, галоўнага архітэктара раёна Жанну Дзмітрыеўну Падаляка. Вось што яна адзначыла:

 

— Летась у раёне праведзены адзін рэспубліканскі і тры раённыя суботнікі. У час іх значная ўвага надавалася навядзенню парадку на зямлі і ў населеных пунктах. На гэтыя ж мэты была выдзелена істотная частка выручаных сродкаў. 22 з запланаваных на год мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні Міёр і Дзісны  выкананы ў поўным аб'ёме і 4 — часткова, у сельскай мясцовасці рэалізаваны 28 пунктаў і працягваецца ажыццяўленне чатырох. На сітуацыю ў першую чаргу зрабіў уплыў недахоп фінансавых сродкаў. А яны патрэбны значныя. Толькі УП ЖКГ на гэтыя мэты выкарыстала 320 млн. рублёў, што ў 1,3 раза больш папярэдняга года. Вось таму ўладкаваны зоны адпачынку на паўвостраве і пляж на Асінаўцы, падсыпаны пляж на беразе возера Абстэрна ў Пераброддзі. Вялося добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый у райцэнтры і Дзісне. Малыя архітэктурныя формы вырабляў Дзісенскі лясгас, агароджы — КБА, Міёрскае ПМС, УП ЖКГ, ТАА "Капіталдрэўпрадукт", лясгас і ПМК-55, хаця не ўсе з іх добрасумленна аднесліся да выканання даручэння.

 

Паляпшэннем эстэтычнага выгляду падведамных тэрыторый і будынкаў займаліся прадпрыемствы. Ідзе рэканструкцыя гарадскога рынку ў Міёрах, абноўлены фасады Дома быту, фірменнага магазіна "Гурман", многіх іншых гандлёвых прадпрыемстваў, радзільнага корпуса ЦРБ. Узведзены адміністрацыйны будынак прадстаўніцтва Белдзяржстраху. Нямала зроблена ў сельскіх населеных пунктах, наводзіцца парадак на могілках.

На прыдамавых тэрыторыях прыватнага сектара з'явіліся новыя ландшафтныя і кветкавыя кампазіцыі, малыя архітэктурныя формы, дэкаратыўныя элементы.

Пералічыць усё цяжка, ды, напэўна, і не трэба, бо гэта штодзённая работа, галоўнае ў якой не канчатковая мэта, а пастаянны працэс.

 

Як яна будзе праводзіцца ў 2014-ым?


— У канцы мінулага года раённы выканаўчы камітэт зацвердзіў раённы штаб па добраўпарадкаванні, узначаліла які старшыня раённага Савета Р. В. Парфёненка. Невыпадкова яе намеснікам прызначаны намеснік старшыні райвыканкама Л. І. Лясовіч. У склад штаба ўключаны прадстаўнікі кантралюючых і будаўнічых арганізацый, адказныя работнікі раённага ўзроўню.

 

Зацверджаны мерапрыемствы па добраўпарадкаванні гарадоў Міёры і Дзісна, якімі прадугледжана ажыццяўленне 26 мерапрыемстваў. У першую чаргу плануецца давесці да ладу тое, што не змаглі ажыццявіць летась. Гэта ўладкаванне стаянкі аўтатранспарту па вул. Савецкай у Міёрах, пешаходнай дарожкі па вул. Леніна ў Дзісне, а яшчэ навядзенне парадку ў дварах і на дзіцячых пляцоўках, на тэрыторыях прадпрыемстваў і ўстаноў, многае іншае. Вуліцы, плошчы і скверы райцэнтра размеркаваны паміж гарадскімі калектывамі.

За сельскімі населенымі пунктамі замацаваны адказныя работнікі раённага звяна і шэфствуючыя прадпрыемствы і арганізацыі, якія павінны дапамагчы сяльчанам у навядзенні парадку.

 

На якія пытанні добраўпарадкавання будзе звернута асаблівая ўвага сёлета?


— Такіх напрамкаў работы нямала. Трэба працягваць знос пустуючых і старых дамоў, больш старанна займацца рамонтам і паляпшэннем цвёрдага пакрыцця вуліц і дарог. Плануецца перадаць на баланс дарожнікаў пад'езды да могілкаў. Будзе працягвацца ўстаноўка кантэйнераў, у тым ліку для паасобнага збору адходаў, набыццё камунальнай тэхнікі. Паімкнемся не дапускаць ранейшых недахопаў. Гэта своечасовая вывазка вытворчых адходаў ад майстэрняў, ферм і іншых аб'ектаў, іх абкошванне, барацьба з баршчэўнікам, навядзенне парадку на палігонах, уцягненне ў абарот невыкарыстоўваемых зямель.

 

Як і ў папярэднія гады, усе аб'екты вытворчасці і домаўладанні наведаюць старэйшыны, прадстаўнікі прыродаахоўных і санітарных служб, пажарнікі. Калі ўлічваць практыку папярэдніх гадоў, кожнае пятае домаўладанне атрымлівала прадпісанні. А іх павінна быць значна менш, што патрабуе актыўнага ўцягнення ў добраўпарадкаванне ўсяго насельніцтва. Тым больш, што мы рыхтуемся да 500-годдзя першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах райцэнтра, да 70-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

***

 

Больш адказныя адносіны да санітарнага ўтрымання прыватных домаўладанняў адзначае галоўны санітарны ўрач райЦГЭ Р. У. Маліноўскі. Але і ён лічыць, што работа з насельніцтвам павінна быць больш мэтанакіраванай. І звяртае ўвагу на пустуючыя дамы, на адсутнасць планавай ачысткі і вывазу смецця і адходаў з вёсак, ад вытворчых аб'ектаў, з могілак. У гарадах і аграгарадках не ўсе кантэйнерныя пляцоўкі абсталяваны належным чынам. Не прымаюць неабходных мер па навядзенні парадку на замацаваных тэрыторыях аўтапарк №15, ПМК-55, ДРБУ-203 і іншыя арганізацыі.

 

Застаюцца прэтэнзіі да гаражных кааператываў. Вось таму санітарная служба летась у ходзе планавых праверак і маніторынгу выдала 547 рэкамендацый прыватнікам і больш за 200 — адказным асобам па ўтрыманні тэрыторый. Больш таго, за неаператыўнае рэагаванне аштрафавана 13 прыватных асоб і 28 — адказных.

А вось асноўныя парушэнні: несвоечасовая ачыстка ад адходаў кантэйнераў і ўборка тэрыторый прадпрыемстваў, сельскагаспадарчых аб'ектаў, нездавальняючае ўтрыманне гаспадарчых пабудоў.

Адным словам, добраўпарадкаванне патрабуе пастаяннай увагі.

 

Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 194
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 089
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 767
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 254
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта