На Віцебшчыне пачынаецца другі этап маніторынгу работы мясцовых органаў улады і арганізацый са зваротамі грамадзян.
Праводзіць яго міжведамасная рэспубліканская рабочая група з мэтай вырашэння найбольш вострых праблем, якія непакояць насельніцтва, кантролю за паўнатой і своечасовасцю рашэння мясцовых органаў улады вобласці па іх выкананні.
Яе склад зацверджаны Старшынёй Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь А. С. Якабсонам. Сюды ўваходзяць службовыя асобы Камітэта дзяржкантролю рэспублікі і вобласці, міністэрстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва, пракуратуры Віцебскай вобласці, упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
Першы этап маніторынгу адбыўся ў маі. Вывучана работа са зваротамі грамадзян у Талачынскім, Чашніцкім і Міёрскім раёнах. Другі этап праходзіць у Расонскім (27 лістапада і 3 снежня), Глыбоцкім (4 снежня) і Шаркаўшчынскім (3 і 5 снежня) раёнах.
У яго рамках будуць арганізаваны "прамыя тэлефонныя лініі", асабістыя прыёмы грамадзян і сустрэчы ў працоўных калектывах. Плануецца правесці ананімнае анкетаванне сярод насельніцтва. Падчас першага этапу ў ім прыняло ўдзел больш за 1300 чалавек з Талачынскага, Чашніцкага, Міёрскага, Браслаўскага, Сенненскага раёнаў, а таксама з Оршы і Наваполацка.
Па выніках маніторынгу міжведамасная рабочая група пад кіраўніцтвам Старшыні Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь А. С. Якабсона падрыхтуе даклад прэзідэнту.