Авторизация
 

Сесія раённага Савета

27 лістапада адбылася 30-я нечарговая сесія раённага Савета дэпутатаў. Па дакладзе начальніка фінансавага аддзела В. І. Пабяржына на ёй разгледжаны асобныя пытанні падаткаабкладання. Дэпутаты прагаласавалі за рашэнне, якім прадугледжваецца ў 2014 годзе павелічэнне стаўкі зямельнага падатку для юрыдычных і фізічных асоб у два разы.

 

Стаўка падатку на нерухомасць павялічваецца для юрыдычных асоб на 80%, для фізічных — на 50%. Пры гэтым стаўкі зямельнага падатку і падатку на нерухомасць памяншаюцца ў два разы арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам (за выключэннем плацельшчыкаў падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў — плацельшчыкаў адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб), што аказваюць бытавыя паслугі насельніцтву ў сельскай мясцовасці і маюць сетку (два і больш) сельскіх прыёмных пунктаў па прыёме заказаў на аказанне бытавых паслуг.

 

Павелічэнне ставак зямельнага падатку і падатку на нерухомасць не распаўсюджвацца на арганізацыі, што аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі насельніцтву па тарыфах, устаноўленых урадам, якія атрымліваюць субсідыі з мясцовых бюджэтаў.

Павелічэнне ставак падатку на нерухомасць не распаўсюджваецца на арганізацыі, якія аказваюць спонсарскую дапамогу Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту.

 

Вызвалены ад уплаты падаткаў і збораў, што поўнасцю залічваюцца ў раённы бюджэт, юрыдычныя асобы, якія з'яўляюцца навукова-тэхнічнымі паркамі, цэнтрамі трансферу тэхналогій, рэзідэнтамі навукова-тэхнічных паркаў.

Сесія ўнесла змяненні ў рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 21 снежня 2012 г. №132 "Аб раённым бюджэце на 2013 год". Яны звязаны з пераразмеркаваннем даходаў, атрыманых ад прыватызацыі (продажу) жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду.

 

Па дакладзе намесніка старшыні райвыканкама А. І. Баданіна прынята рашэнне "Аб парадку аказання дзяржаўнай падтрымкі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам", зацверджаны шэраг інструкцый. Раённаму выканаўчаму камітэту прадастаўлена права аказваць дзяржаўную падтрымку юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, што з'яўляюцца плацельшчыкамі падаткаў, шляхам змянення ўстаноўленага заканадаўствам тэрміну ўплаты падаткаў, збораў (пошлін) і пені, што поўнасцю накіроўваюцца ў раённы бюджэт, а таксама выдзялення бюджэтных сродкаў з раённага бюджэту ў выглядзе фінансавай дапамогі, бюджэтнага займу ці пазыкі, пакрыцця юрыдычным асобам часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі. Прадугледжаны дадатковыя ўмовы для аказання такой дзяржаўнай падтрымкі.

 

Рашэнні сесіі ўступаюць у сілу пасля прававой экспертызы і афіцыйнага апублікавання.

 

Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта