Да прафесійнага свята работнікаў сельскай гаспадаркі Ганаровай граматай Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджана старшыня прафсаюзнай арганізацыі ВУПКУ "Міёрскі", бухгалтар гэтага сельгаспрадпрыемства Лідзія Цітаўна Кляўцова.
Ганаровай граматай Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза за добрасумленную працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектываў адзначаны аператар машыннага даення ААТ "Дрыгучы" Святлана Іванаўна Кашыра і жывёлавод ААТ "Узмёнскі край" Ірына Ігнатаўна Сіўко.
Падзякі за добрасумленную працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектываў аб'яўлены трактарысту-машыністу ААТ "Туркова" Аляксандру Аляксандравічу Прашкевічу і механізатару ААТ "Мікалаёўскі" Валерыю Францавічу Шыманоўскаму.
Франц ВІШНЕЎСКІ,
старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК.