Авторизация
 

Вынікі развіцця

На чарговым пасяджэнні, якое адбылося 25 кастрычніка, райвыканкам падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна сёлета за 9 месяцаў. Адзначана, што забяспечана выкананне 5 з 19 прагнозных паказчыкаў.

За студзень-верасень індэкс прамысловай вытворчасці склаў 110,7% пры заданні 120%.

 

 Не дасягнулі ўзроўню мінулага года льнозавод і камбікормавы завод, рост толькі ў 7,6% забяспечыла УП ЖКГ, 10,8% — хлебазавод. Ні адно прамысловае прадпрыемства не спраўляецца з заданнямі. А вось мэтавы паказчык па энергазберажэнні пераўзыйдзены.

Інвестыцый у асноўны капітал асвоена 203,2 млрд. рублёў, што складае 161,5% да ўзроўню мінулага года пры заданні 109%.

 

У экспарце паслуг удзельнічалі санаторый "Расінка", ТАА "Абстэрна", ТАА "Ауміка", цэнтральная раённая бальніца, Язненскае ПМС, раённая структура таварыства паляўнічых і рыбаловаў, і яны забяспечылі рост да леташняга перыяду ў 7,2 раза. Атрымана станоўчае сальда ў 622,5 тыс. долараў.

Для льнозавода, мясакамбіната і раённага спажыўтаварыства асноўная задача — выйсці на прыбытковую работу. Неабходна пераўзыйсці леташні ўзровень валавой вытворчасці сельгаспрадукцыі большасці сельгаспрадпрыемстваў. Аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама адукацыі, спорту і турызму недастаткова працуюць па спагнанні запазычанасці па арэнднай плаце.

 

На пасяджэнні ішла канкрэтная размова аб тым, як выйсці на паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця ўсім арганізацыям і прадпрыемствам па выніках года. Неабходна істотна паменшыць пратэрмінаваную дэбіторскую і крэдыторскую запазычанасць, "развязаць" неплацяжы, паменшыць выдаткі на вытворчасць прадукцыі, выканаць заданне па ўзроўні заработнай платы. Гэтая работа будзе ажыццяўляцца пры захаванні тэрмінаў мадэрнізацыі вытворчасці, апярэджваючым росце выручкі над заработнай платай.

 

Зняты з кантролю

Намеснік начальніка райсельгасхарчу П. В. Пятроў праінфармаваў аб выкананні шэрагу рашэнняў райвыканкама па пытаннях жывёлагадоўлі. У выніку палепшыліся асобныя паказчыкі па ўзнаўленні статка, будзе забяспечана заданне па асемяненні матачнага пагалоўя. Скарачаецца невытворчае выбыццё жывёлы. Сёлета за 9 месяцаў прыплоду паболела на 1,9%, на 100 кароў і цялушак атрымана 89 цялят, на 2 галавы больш леташняга. На фермах абсталяваны пункты штучнага асемянення, выгулы для кароў. Цялушкі ўтрымліваюцца без прывязі.

У сельгасарганізацыях працуюць 22 асемянатары, сёлета прайшлі навучанне на курсах яшчэ тры, у лістападзе будуць накіраваны на вучобу — 2.

 

Сярод надзённых праблем — недастатковыя сярэднясутачныя прывагі цялушак, адсутнасць заатэхнікаў-селекцыянераў у шэрагу гаспадарак, недастатковая камп'ютарная забяспечанасць галіны. Не ўзведзены плёначнікі ў ААТ "Наўгароды" і "Папшулі", не ўсе фермы агароджаны ў ААТ "Узмёнскі край" і "Наўгароды", ВУПКУ "Юбілейны" і "Міёрскі". Трэба заканчваць рамонт кормараздатчыкаў у ААТ "Наўгароды" і "Пад'ельцы", фарміраваць групы раздою пяршачак у некаторых гаспадараках.

 

Шэраг рашэнняў райвыканкама з кантролю зняты, аднак перад  кіраўнікамі пастаўлены задачы па выпраўленні недахопаў. У першую чаргу трэба заканчваць рэканструкцыю  жывёлагадоўчых аб'ектаў, актывізаваць работу па ўзнаўленні статка.

 

Самакіраванне патрабуе

Райвыканкам заслухаў справаздачу старшыні Дзісенскага гарвыканкама А. А. Качана аб рэалізацыі закона аб мясцовым кіраванні і самакіраванні. У гэтым напрамку нямала зроблена. У насельніцтва няма нараканняў на дзейнасць устаноў культуры, аховы здароўя, адукацыі, гандлю. Прыватныя прадпрыемствы выпускаюць мэблю і пластыкавыя вокны, займаюцца дрэваапрацоўкай. Нямала зроблена па добраўпарадкаванні. Аднак недастаткова ўцягваюцца ў абарот пустуючыя вытворчыя і адміністрацыйныя будынкі, апошнім часам более правапарушэнняў.

 

Райвыканкам вызначыў праграму дзеянняў для гарвыканкама і яго старшыні на бліжэйшы час. Сярод іх — заканчэнне рамонту бальніцы сястрынскага догляду, арганізацыя рамонту прадмага №1, знос некаторых будынкаў ці іх перапрафіліраванне, правядзенне выхаваўчых мерапрыемстваў для моладзі, добраўпарадкаванне, прафілактычная работа і іншае.

 

Пажараў менее

На пасяджэнні прааналізавана выкананне ўласнага рашэння аб папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх. Адзначана зніжэнне колькасці загаранняў і ахвяр агню, хаця матэрыяльныя страты ў жыллёвым сектары павялічыліся. Аглядавыя камісіі праверылі больш за 14,6 тысячы домаўладанняў, да адказнасці прыцягнута 225 неахайных гаспадароў. Устаноўлены 203 аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, у значных аб'ёмах праведзены рамонт печаў і электраправодкі. Работы гэтыя працягваюцца. Па-ранейшаму востра стаіць праблема пажарнай бяспекі ў ведамасным жылым фондзе, у першую чаргу ў сельгаспрадпрыемствах.

 

Райвыканкам паставіў задачы па далейшым удасканаленні прафілактычнай работы, ад кіраўнікоў арганізацый запатрабавана поўнасцю выконваць прадпісанні дзяржпанагляду і выпраўляць выяўленыя недахопы.

 

Важныя рашэнні


У парадак работы райвыканкама было ўключана 11 пытанняў, усе яны разгледжаны. Зацверджаны спісы грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў для газіфікацыі, на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылля.

Пасведчанне мнагадзетнай сям'і выдадзена жыхарцы вёскі Мілейкі Таццяне Іосіфаўне Дабрынінай.

Райвыканкам прыняў рашэнні па зямельных  і жыллёвых пытаннях, прыватызацыі жылых памяшканняў, размеркаванні кватэр.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 962
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 520
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 825
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 310
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 349
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 500
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2020
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2020
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта