Авторизация
 

Адценні вясковага быту

 У мінулы чацвер пяць інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама выехалі на сустрэчы з насельніцтвам ва Узмёнскі сельсавет. Яны вялі размову аб сацыяльна-эканамічным развіцці Міёршчыны, папярэджанні злачынстваў і ўмацаванні пажарнай бяспекі, разгортванні вакцынацыі супраць грыпу і наогул фарміраванні здаровага ладу жыцця, іншых надзённых пытаннях. Можна сказаць, што прайшлі дзелавыя размовы, людзі выказалі нямала слушных заўваг. Напрыклад, работнікі Узмёнскага лясніцтва занепакоены тым, што жыхары райцэнтра вывозяць у зялёныя насаджэнні шмат смецця. Так, у час сёлетняй восеньскай акцыі "Чысты лес" толькі з тэрыторыі былога аэрадрома вывезены тры трактарныя прычэпы адходаў.

 

Жыхары вёскі Узмёны разважалі пра тое, што ў гаспадарцы более магутнай тэхнікі, а вось невялікіх трактаркоў для апрацоўкі прысядзібных участкаў няма. Вяскоўцаў непакояць вялікія чэргі ў паліклініцы, іншы раз немагчыма трапіць да афтальмолага ці стаматолага.

 

Работнікі ААТ "Гвардзейскі" ў Слабадзе прасілі падсыпаць і прагрэйдзіраваць дарогу на Барсукі. І звярнуліся па адрасе, бо ў складзе інфармацыйна-прапагандысцкай групы ў гэтай гаспадарцы знаходзіўся кіраўнік ДРБУ-203 А. А. Сівіцкі. У асобных месцах на тэрыторыі гаспадаркі цяжка дабрацца да палёў зернеўборачным камбайнам, бо іх "не прапускаюць" хмызнякі, што разрасліся ўздоўж дарог. Была і канкрэтная просьба адрамантаваць водаправод.

 

Сяльчане, што сабраліся ў бібліятэцы, удзячны старшыні Узмёнскага сельскага Савета Т. С. Смулько за аператыўнае вырашэнне іх пытанняў, дзелавітасць, тактоўнасць, уменне хутка вырашаць усе праблемы. А вось прэтэнзіі яны выказалі да малаказборшчыка, які не забяспечвае своечасовую аплату за здадзеныя надоі.

 

Больш праблем у жыхароў Даўгінава. Тут накапліваюцца крыўды на малаказборшчыка. Таксама трэба грэйдзіраваць вуліцу Садовую. Пры пад'ездзе да яе забіўся сцёк вады. А таму разбіваецца праезная частка. Трэба зрэзаць старое дрэва не толькі ў вёсцы, але і на могілках у Ільмовіках. Там навялі парадак, а таму больш нагляднымі сталі некаторыя недахопы. Вось, напрыклад, трэба разбірацца са смеццем. Вяскоўцы прасілі для гэтага бульдозер, але яго ў гаспадарцы няма. Таму дырэктар ААТ "Узмёнскі край" А. М. Матэленак паабяцаў смецце вывезці.

Жыхары вёскі Брыжынкі хацелі б крыху прадоўжыць аўтобусны маршрут па суботах і таксама прыбраць кусты ля дарогі, каб расчысціць шлях для камбайнаў "на соткі".

 

У Лявонпалі ўдзельнікі сустрэчы выказалі вялікую падзяку ўрачу Даўгінаўскай амбулаторыі Святлане Мікалаеўне Паўлавай за чулыя адносіны і ўвагу да хворых. Тут і ў Даўгінаве вяскоўцы звярталі ўвагу на марудны рамонт моста ў Пуцінаве. Вузкі праезд азначаны, але наперадзе восеньская непагадзь, калі па ім будзе  цяжка дабрацца ў Лявонпаль ці з яго.

 

Прыём наведвальнікаў па асабістых пытаннях вёў у памяшканні Узмёнскага сельскага Савета першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу В. А. Бялько. На яго кантролі цяпер знаходзяцца прэтэнзіі вяскоўцаў, звязаныя з арганізацыяй закупу малака.

На большасць пытанняў, якія ўзнімалі жыхары Узмёнскага сельсавета, адказы дадзены адразу, па некаторых — зроблены кансультацыі, а ўсё, што звязана з дарогамі, добраўпарадкаваннем, водаправодам, закупам малака, узята на кантроль.

 

Пасля дня інфармавання былі ўдакладнены прэтэнзіі вяскоўцаў да малаказборшчыка за несвоечасовую аплату сабранай прадукцыі. Аказалася, што гэта не яго віна. Сітуацыю абяцала патлумачыць кіраўніцтва Міёрскага ўчастка Полацкага малочнага камбіната. Сачыце за публікацыямі раённай газеты.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 948
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 391
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 349
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Именины 5 августа 2020
Андрей, Виталий, Михаил, Трофим, Федор, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта