Авторизация
 

Лічбамі пра работу з насельніцтвам

Сёлета за 9 месяцаў кіраўніцтва райвыканкама правяло 33 асабістыя і 27 выязных прыёмаў, на якіх было прынята 80 грамадзян. Старшыня райвыканкама ўдзельнічаў адпаведна ў 16 і 6 такіх мерапрыемствах, непасрэдна гутарыў з 36 чалавекамі. На большую частку пытанняў, якія ўзнімалі наведвальнікі,  адразу дадзены тлумачэнні, а чатыры з іх знаходзяцца на кантролі па адводу вады ад дома, выдзяленні пакоя ў інтэрнаце і жылога памяшкання, падключэнні электралініі.

 

За 9 месяцаў у райвыканкам звярнуліся 173 чалавекі, якія азначылі 202 пытанні. Гэта на ўзроўні мінулага года. Ад юрыдычных асоб атрымана 21 прадстаўленне. Трэба адзначыць, што насельніцтва вядзе дыялог з органамі ўлады не толькі пісьмова і вусна, але і з выкарыстаннем электронных сродкаў. Найбольш часта гэта праблемы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, жыллёвага заканадаўства, аграпрамысловага комплексу, працы, занятасці і сацыяльнай абароны, газіфікацыі, землекарыстання і ўладкавання. З вышэйстаячых органаў у райвыканкам паступіла 5 зваротаў па 7 пытаннях. Паўторна сёлета людзі звярталіся 2 разы, у тым ліку адзін раз абгрунтавана. Летась не было ананімных пасланняў, а сёлета іх — 3.

 

Разгляд усіх пытанняў праводзіцца ў максімальна кароткія тэрміны: у перыяд да 3 дзён вырашана 28% зваротаў, да 5 дзён — 6%, да 10 — 19%, да 15 — 42%, да 30 і звыш гэтага перыяду — 1%. Усе адказныя работнікі адносіліся да зваротаў з неабходнай увагай і давалі адказы ў прадугледжаныя заканадаўствам тэрміны.

Пры  разглядзе зваротаў грамадзян да ўвагі прынята 186 пытанняў, 76 просьб задаволена, па 69 дадзены тлумачэнні, у 30 выпадках адмоўлена, 5 пытанняў пакінута без разгляду па сутнасці і па адным перапіска спынена. Два звароты потым былі адазваны.

 

На 1 кастрычніка 13 пісьмовых зваротаў знаходзілася на кантролі. Яны тычыліся падключэння вулічнага асвятлення, утрымання сельскіх могілкаў, рамонту дарог, храма і гарадской гасцініцы.

Падзякі спецыялістам райвыканкама, Мікалаёўскага сельвыканкама і начальніку ДРБУ-203 жыхары раёна выказалі за рамонт дарогі Млынарова-Язна і добраўпарадкаванне могілкаў у вёсцы Васілёнкі Мікалаёўскага сельсавета.

 

Якія звароты пакінуты без разгляду па сутнасці? Тыя, у якіх не ўказаны адрас заявіцеля ці месца яго работы, дакладна не акрэслена сутнасць пытання ці ўзняты праблемы, што не адносяцца да кампетэнцыі райвыканкама. Аднак нават пры неабгрунтаваных патрабаваннях заўсёды ўказваюцца прычыны і матывы прыняцця рашэнняў.

Па праблемах газіфікацыі, энергазберажэння, транспарту, занятасці насельніцтва і добраўпарадкавання могілкаў было 16 калектыўных зваротаў. Гэта значна менш леташняга. Па 6 пытаннях прынята станоўчае рашэнне, па 7 — дадзены тлумачэнні, у трох выпадках у просьбах адмоўлена. Тры праблемныя пытанні знаходзяцца на кантролі.

 

Варта заўважыць, што калектыўныя звароты патрабуюць выезду на месца, стварэння камісій з кампетэнтных работнікаў, абмеркавання з заяўнікамі, інфармавання аб выніках. Так было і сёлета ў практыцы работы райвыканкама. А ў раённай газеце з'явіліся публікацыі аб магчымасці падводу газу ў Чэрасы, аказанні рытуальных паслуг у Дзісне, добраўпарадкаванні могілкаў у Масеўцах і па іншых праблемах.

 

Інфармацыйна-прапагандысцкія групы ўсіх узроўняў сёлета правялі ў раёне 990 сустрэч з насельніцтвам у працоўных калектывах і па месцы жыхарства, у тым ліку 150 з іх — члены груп райвыканкама. Імі ахоплена каля трох тысяч чалавек, ад якіх паступіла каля чатырохсот пытанняў. На большасць з іх адказы ці тлумачэнні дадзены адразу, а 18 усё яшчэ знаходзяцца на кантролі ў райвыканкаме.

На сайце райвыканкама размешчаны модуль "Электронныя звароты". Ім сёлета скарысталіся 25 грамадзян. Большасць пытанняў тычылася дзейнасці футбольнага клуба, аб чым потым ішла размова і ў раённай газеце.

 

Жанна СУШКО,

 загадчык сектара па рабоце са зваротамі  грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта