Cессия районного Совета
gazeta 4-10-2013, 15:20 0 Афіцыйна
28-я чарговая Сесія раённага Савета дэпутатаў адбылася 2 кастрычніка. Па асноўным пытанні "Аб ходзе рэалізацыі Рэгіянальнай праграмы інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця Віцебскай вобласці на 2011-2015 гады" з дакладам выступіў намеснік старшыні райвыканкама А. І. Баданін. У яго абмеркаванні прыняў удзел начальнік райсельгасхарчу В. А. Бялько. Ён азначыў, што развіццё сельгасвытворчасці цяпер вызначаюць новыя тэхніка і тэхналогіі.
У раёне дзейнічаюць 9 зернеачышчальных комплексаў, адзін з якіх уведзены сёлета. Узводзяцца даільныя залы, усе фермы абсталяваны малакаправодамі, працягваецца рэканструкцыя жывёлагадоўчых памяшканняў. Будучыня галіны бачыцца ва ўзбуйненні гаспадарак, павелічэнні пагалоўя жывёлы, лепшай захаванасці кармоў, выкарыстанні комплексных угнаенняў, памяншэнні сабекошту прадукцыі і забеспячэнні вёскі працоўнымі рэсурсамі.
Начальнік УП ЖКГ У. І. Мяцеліца звярнуў увагу на выкарыстанне інвестыцый пры капітальным рамонце жылля і падрыхтоўцы цеплавых сетак да зімовай эксплуатацыі. Камунальнікі займаюцца будаўніцтвам і пераабсталяваннем кацельняў, узвялі павець для шчапы, набываюць тэхніку, мэтанакіравана займаюцца энергазберажэннем. Пра ўдасканаленне гандлёвай сеткі гаварыла старшыня праўлення райспажыўтаварыства С. Д. Лясовіч. Асноўныя прагнозныя паказчыкі гандль выконвае, але патрэбны значныя намаганні па далейшай рэканструкцыі магазінаў, павелічэнні тавараабароту, асабліва на вёсцы.
Старшыня райвыканкама звярнуў увагу дэпутатаў і кіраўнікоў усіх узроўняў на неабходнасць пошуку інвестыцый, у тым ліку прыватных і замежных, для развіцця вытворчасці. Новыя і рэканструіруемыя аб'екты трэба ўводзіць як мага хутчэй, паскараючы іх самаакупнасць.
Рашэнне сесіі вызначыла задачы кіраўнікоў арганізацый, упраўленняў і аддзелаў райвыканкама па мадэрнізацыі вытворчасці.
З дакладам "Аб выкананні рашэння Міёрскага раённага Савета дэпутатаў ад 19.06.2012 №109 "Аб праводзімай рабоце па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2006 г. №372 "Аб мерах па развіцці агратурызму ў Рэспубліцы Беларусь" у Міёрскім раёне" выступіў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму А. І. Жук. У раёне дзейнічаюць 32 аграэкасядзібы, з іх 5 створана сёлета. Более турыстаў, для іх распрацавана 25 маршрутаў. Праведзена значная рэкламна-інфармацыйная работа. Аграсядзібы прымаюць удзел у конкурсах і акцыях. Аднак у іх дзейнасці адчуваецца сезоннасць, няма ўказальнікаў да канкрэтных сядзіб.
Рашэнне раённага Савета знята з кантролю як выкананае, вызначаны новыя задачы ў развіцці аграэкатурызму.
Сесія заслухала паведамленне дэпутата па Міёрскай-Зарэчнай выбарчай акрузе №10 У. В. Ханецкага аб дэпутацкай дзейнасці і адобрыла вопыт яго работы.
У рашэнні раённага Савета ад 21.12.2012 г. №130 і №131 унесены змяненні ў сувязі з павелічэннем колькасці прагнозных паказчыкаў і карэкцыі іх велічыні.
Да будучых у наступным годзе выбараў у мясцовыя Саветы ў раёне ўтвораны 32 выбарчыя акругі (былі 34) пры сярэдняй колькасці выбаршчыкаў у іх 551 чалавек.
Матэрыялы сесіі будуць надрукаваны пазней.
Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.