Авторизация
 

Меры па паляпшэнні медыцынскага абслугоўвання

Пытанне "Аб стане і мерах па паляпшэнні медыцынскага абслугоўвання раёна" было асноўным на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося 27 верасня. Галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы А. Ф. Сівая адзначыла, што ў раёне планамерна рэалізуецца дзяржаўная палітыка ў сферы аховы здароўя. У поўным аб'ёме забяспечаны нарматывы дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Праводзіцца рэканструкцыя, капітальны і бягучы рамонт будынкаў і іншых аб'ектаў лячэбна-прафілактычных устаноў. Намецілася тэндэнцыя да паляпшэння дэмаграфічных паказчыкаў:зніжаецца агульная смяротнасць і павышаецца нараджальнасць.

 

Аднак пры гэтым нямала праблемных пытанняў: высокі ўзровень смяротнасці працаздольнага насельніцтва, недастатковае забеспячэнне медыцынскімі кадрамі; неабходны замена аўтатранспарту; набыццё абсталявання; заканчэнне капітальнага рамонту галоўнага корпуса Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду і ўзвядзенне цэнтральнай раённай бальніцы.

Большай увагі патрабуе не толькі ад медыкаў, кіраўнікоў калектываў, але і кожнага жыхара раёна прафілактычны агляд. Не ўсюды створаны належныя ўмовы працы, таму выплаты па бальнічных лістках перавысілі 3 мільярды рублёў.

 

У прынятым рашэнні вызначаны задачы па паляпшэнні медыцынскага абслугоўвання насельніцтва. У прыватнасці, з 2014 года намечана праводзіць медыцынскі агляд школьнікаў да заканчэння навучальнага года. Аказанне кваліфікаванай наркалагічнай і акушэрска-гінекалагічнай дапамогі павінна быць забяспечана да 1 жніўня, а поўнасцю інфарматызаваныя рабочыя месцы амбулаторна-паліклінічных устаноў да 1 кастрычніка 2014-га.

 

Падрыхтоўка да зімы


Райвыканкам прааналізаваў гатоўнасць жыллёвага фонду і аб'ектаў народнай гаспадаркі раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд. З інфармацыяй па гэтым пытанні выступіў намеснік старшыні райвыканкама Л. І. Лясовіч.

У раёне заканчваецца падрыхтоўчы перыяд да ацяпляльнага сезона. Аднак УП ЖКГ замяніла 2,2 кіламетра цеплавых сетак, калі планавалася 3,5 км. Завяршаецца прафілактычны рамонт сістэм ацяплення і абсталявання, уцяплення жыллёвага фонду. Ствараецца дастатковы запас дроў і шчапы. УП ЖКГ мае 5,8 тысячы кубічных метраў шчапы і 7,2 тысячы кубаметраў дроў. Гэта крыху менш планавых паказчыкаў, аднак яшчэ ёсць час выправіць сітуацыю. Тэрмін заканчэння нарыхтоўкі паліва — 10 кастрычніка. Канкрэтныя даручэнні па пастаўках паліва зроблены кіраўніцтву лясгаса, УП ЖКГ — па заканчэнні замены цеплатрас. Усе арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы па ўстойлівым і надзейным цеплазабеспячэнні народнай гаспадаркі і насельніцтва неабходна заканчваць неадкладна. Да 1 лістапада трэба стварыць запасы супрацьгалалёдных матэрыялаў і падрыхтаваць снегаачышчальную тэхніку.

 

Запатрабавана ад абслугоўваючых арганізацый тэрмінова завяршыць работы па аказанні дапамогі ў рамонце печаў і электраправодкі, устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жыллі мнагадзетных і нядобранадзейных сем'яў, адзінокіх, састарэлых і інвалідаў.

Пачатак ацяпляльнага сезона залежыць ад умоў надвор'я, аднак да яго трэба быць усім гатовымі да 15 кастрычніка.

 

Не ўпускаць добраўпарадкаванне


Камунальная служба займаецца добраўпарадкаваннем вуліцы Ізварына ў райцэнтры, адначасова па ёй ідзе пракладка газаправода. Здараецца, што сумеснае правядзенне гэтых работ некаму шкодзіць, неакуратна ўскрываецца цвёрдае асфальтавае пакрыццё, марудна ўстанаўліваюцца новыя агароджы.

Райвыканкам запатрабаваў ад УП ЖКГ закончыць устаноўку агародж, секцыі якіх павінны ў кароткія тэрміны вырабіць і паставіць ПМС, лясгас, "Капіталдрэўпрадукт" і ПМК-55. Райгазу даручана пракантраляваць аднаўленне цвёрдага асфальтавага пакрыцця да наступлення халадоў.

 

Іншыя пытанні


На пасяджэнні райвыканкама зацверджаны спіс грамадзян, якія маюць патрэбу ў атрыманні льготных крэдытаў для газіфікацыі жылых памяшканняў. Разгледжаны жыллёвыя пытанні, прынята рашэнне аб выдзяленні зямельных участкаў для забудовы і на іншыя мэты.

 

Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 951
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 410
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 352
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 7 августа 2020
Александр, Макар, Николай, Анна, Ираида

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта