Авторизация
 

Фарміраваць зацікаўленасць

Формировать заинтересованность
16 жніўня раён наведаў намеснік старшыні ўрада рэспублікі Пётр Пятровіч Пракаповіч. Для яго ў вестыбюлі райвыканкама была падрыхтавана выстава прадукцыі вядучых прадпрыемстваў, стэнды, якія расказвалі аб турыстычным і паляўнічым патэнцыяле Міёршчыны, асноўных інвестыцыйных праектах у гэтых напрамках. Пасля знаёмства з экспазіцыяй П. П. Пракаповіч правёў гутарку з кіраўніцтвам раёна. Старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў расказаў высокаму госцю аб развіцці вытворчасці і сацыяльнай сферы, пазнаёміў з эканамічнымі паказчыкамі.

 

У сувязі з тым, што наш раён у асноўным сельскагаспадарчы, першае пытанне ад намесніка кіраўніка ўрада было да начальніка райсельгасхарчу В. А. Бялько аб тым, як працуе галіна, якія праграмы рэалізуюцца. Пры тым падкрэслена, што галоўнае для вяскоўцаў — гэта павелічэнне вытворчасці збожжа. Тым не менш, зроблены ўпор на павелічэнне пагалоўя жывёлы, у першую чаргу кароў, перааснашчэнне ферм, укараненне новай тэхнікі. Гучалі канкрэтныя пытанні пра аб'ёмы выручкі, павелічэнне заробку, суадносіны тэмпаў яе росту і павелічэння прадукцыйнасці працы. Абмяркоўваліся планы на перспектыву, іх рэальнасць. П. П. Пракаповіч абяцаў разгледзець пытанні фінансавай падтрымкі вяскоўцаў, разам з тым падкрэсліў, што і рэалізуемыя праграмы павінны даваць аддачу. Вельмі важна цяпер дакладна захоўваць патрабаванні тэхналогіі, паўсюдна падтрымліваць дысцыпліну і парадак. Усе падраздзяленні і аб'екты павінны працаваць рэнтабельна.

 

Размова ішла і пра магчымае будаўніцтва буйнога свінагадоўчага комплексу з мэтай умацавання сыравіннай базы мясакамбіната. Цяпер пляцоўка для аб'екта выбрана, на гэтым справы спыніліся. Намеснік кіраўніка ўрада пацікавіўся тэхналогіямі, якія будуць выкарыстаны. Заўважыў: калі праект абгрунтаваны, яго неабходна хутчэй рэалізоўваць. Пры гэтым быў прыведзены канкрэтны прыклад дзейнасці сельгаспрадпрыемства аднаго з раёнаў, дзе дасягнуты добры вынік дзякуючы поўнай перапрацоўцы прадукцыі, вырашчанай уласнымі сіламі.

Размова ішла і пра перспектывы мадэрнізацыі льнозавода.

Пётр Пятровіч падкрэсліў, што фінансавых рэсурсаў у свеце дастаткова, важна выбраць акупляемы праект і хутка яго рэалізаваць, стварыць сучасныя рабочыя месцы і распрацаваць маральныя і матэрыяльныя стымулы для работнікаў. Калі людзі адчуюць магчымасць добра зарабіць, недахопу ў кадрах не будзе.

 

Намеснік старшыні райвыканкама А. І. Баданін праінфармаваў намесніка старшыні ўрада аб выніках работы прамысловасці і перспектывах яе развіцця. Сёлета заканчваецца ўзвядзенне новага халадзільніка для мясакамбіната, неўзабаве стартуе мадэрнізацыя камбікормавага завода. Прааналізаваны структура выдаткаў і магчымасці павышэння эфектыўнасці вытворчасці, росту заробку. Ажыццяўляюцца інвестыцыйныя праекты з расіянамі пры ўзвядзенні турыстычнага аб'екта, з літоўцамі — па асваенні мясцовых радовішчаў торфу. Зроблены першыя крокі па будаўніцтве металаперапрацоўчага завода, ствараецца ферма па вырошчванні вугра.

 

Формировать заинтересованность
У раёне павялічваецца выкарыстанне мясцовых відаў паліва, ствараюцца новыя рабочыя месцы. Пры гэтым П. П. Пракаповіч падкрэсліў, што ўпор трэба рабіць на развіццё малога прадпрымальніцтва. Гэта добра, што яго доля ў даходнай частцы буджэту павялічылася з 11 % да 19,7%, і ўсё ж гэтага мала. Іх доля ў валавым прадукце дзяржавы павінна вырасці да 30%. Малыя прадпрыемствы ў невялікіх гарадах павінны працаваць на мясцовай сыравіне і ствараць новыя рабочыя месцы. А роля мясцовых улад—дапамога ў распрацоўцы бізнес-планаў, выдзяленні крэдытаў.

 

З дырэктарам мясакамбіната В. В. Бандарэнкам ішла канкрэтная размова пра ўзвядзенне халадзільніка. А ён дазволіць падвоіць вытворчасць каўбасных вырабаў, пастаўляць на экспарт ахалоджаныя паўфабрыкаты з працяглым тэрмінам рэалізацыі, што эканамічна выгадна. Да таго ж, будуць стварацца высокатэхналагічныя рабочыя месцы. Пусканаладачныя работы будуць праводзіцца ўжо сёлета. Як будаўніцтва новага аб'екта павялічыць выручку? Яна ў бліжэйшыя гады падвоіцца, што дазволіць выйсці на заробак у 1000 долараў у эквіваленце.

 

Хлебазавод мадэрнізацыю закончыў, што дазволіла істотна паменшыць спажыванне энергіі, намаганні накіраваны цяпер на скарачэнне выдаткаў наогул і выпуск прадукцыі таксама з павялічанымі тэрмінамі рэалізацыі. А П. П. Пракаповіч скіраваў кіраўніка прадпрыемства на пашырэнне асартыменту, каб заняць сваю трывалую нішу сярод іншых аднатыпных вытворчасцей, думаць, як развівацца далей.

 

З намеснікам старшыні райвыканкама М. М. Баніфатавай ішла размова аб развіцці сацыяльнай сферы, замацаванні кадраў, умацаванні спартыўнай базы. Асноўныя напрамкі развіцця будаўнічай сферы—павышэнне прадукцыйнасці працы і скарачэнне тэрмінаў узвядзення аб'ектаў. Такія задачы паставіў П. П. Пракаповіч перад намеснікам старшыні райвыканкама Л. І. Лясовічам.

 

Намеснік старшыні ўрада рэспублікі П. П. Пракаповіч наведаў дзіцячы санаторый "Расінка", правёў сустрэчу з прадпрымальнікамі, арганізаваў прыём наведвальнікаў.

 

На здымках: у час размовы намесніка старшыні ўрада П. П. Пракаповіча з кіраўніцтвам раёна.

 

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 071
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 270
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 982
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 186
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 649
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 395
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 533
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта