Авторизация
 

Падведзены першыя вынікі перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 года. Агульная колькасць насельніцтва Міёрскага раёна па стану на 14 кастрычніка 2009 года склала 24364 чалавекі. У параўнанні з перапісам 1999-га жыхароў паменела на 7690 ці на 24% (за папярэдняе дзесяцігоддзе—з 1989 па 1999—на 1327 чалавек).

На сяле жыве 58,3% усяго насельніцтва (па выніках папярэдняга перапісу—64%). У гарадах жыў 10161 чалавек, у вёсках—14203, у Міёрах—8188, Дзісне—1973.
За апошняе дзесяцігоддзе сітуацыя не памянялася—жанчын больш, чым мужчын і ў горадзе, і на вёсцы. Яны складаюць 53,58% усяго насельніцтва раёна, мужчыны—46,42%. У Міёрах на 14.10.2009 г. было 54,74% жанчын, у Дзісне—54,54%, на сяле—52,78%.

Нацыянальны статыстычны камітэт працягвае фарміраваць выніковыя дадзеныя мінулага перапісу. У бліжэйшы час стануць вядомымі склад насельніцтва па ўзросту, па знаходжанню ў шлюбе, узроўню адукацыі, па нацыянальнасці, мове і крыніцах сродкаў да існавання, аб эканамічнай актыўнасці насельніцтва, колькасці і складзе дамашніх гаспадарак і сем’яў, міграцыі і жыллёвых умовах.

Аддзел статыстыкі Міёрскага раёна.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта