Подготовка пляжей

З мэтай забеспячэння неабходнага санітарнага стану і добраўпарадкавання зон масавага адпачынку насельніцтва на водных аб'ектах выканкамы вобласці прынялі адпаведныя рашэнні, замацавалі за зонамі адпачынку канкрэтныя арганізацыі. Усяго на Віцебшчыне вызначана 239 зон адпачынку. На іх уладкаваны 171 аўтастаянка і 286 грамадскіх прыбіральняў, устаноўлены 263 інфармацыйныя знакі, 606 кантэйнераў і ўрн для збору адходаў.

 

Захаванне прыродаахоўнага заканадаўства ў месцах масавага адпачынку людзей ля вады кантралююць інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, органы ДАІ, землеўпарадкавальная служба, цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, іншыя зацікаўленыя службы. У чэрвені яны правялі 98 рэйдаў, у ходзе якіх выяўлена 39 парушэнняў. Самыя распаўсюджаныя — стаянка аўтатранспарту бліжэй 30 метраў ад вады, самавольнае размяшчэнне лодачных прычалаў. У выніку 17 грамадзян аштрафаваны больш чым на 2,1 млн. рублёў.

 

В. КУРУКІН, галоўны

спецыяліст аддзела.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.