13 чэрвеня адбылася 25-ая чарговая сесія раённага Савета.
На ёй старшыня раённага Савета дэпутатаў Р. В. Парфёненка зрабіла справаздачу аб сваёй рабоце, дзейнасці прэзідыума і становішчы спраў на падведамнай тэрыторыі. Своеасаблівым працягам асноўнай тэмы стала інфармацыя начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Н. М. Мішута аб ходзе выканання мерапрыемстваў раённай комплекснай праграмы "Кадры 2010-2015 гг." У абмеркаванні гэтых пытанняў прынялі ўдзел першы намеснік начальніка райсельгасхарчу В. У. Гагалінскі, старшыня Туркоўскага сельскага Савета П. П. Ціхановіч, першы сакратар РК ГА "БРСМ" М. П. Кашкур, дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы А. А. Скавародка. Заўвагі і прапановы па далейшым удасканаленні дзейнасці прадстаўнічай улады і кадравай работы выказаў намеснік начальніка аддзела па рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання аблвыканкама А. У. Бутараў.
Па дакладзе першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В. А. Бялько дэпутаты прынялі рашэнні аб адабранні з арэнды рыбалоўных угоддзяў турыстычнага комплексу "Асада Дзедзіна" і аб правядзенні таргоў у форме аўкцыёна па прадастаўленні права на нарыхтоўку і закупку вінаграднага смаўжа.
Прызнана страціўшым сілу рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 23 верасня 2011 г. №73.
У рабоце сесіі прыняў удзел старшыня раённага выканаўчага камітэта І. В. Кузняцоў.
Н. СТАНКЕВІЧ.