Авторизация
 

Па дакладных правілах

6 ліпеня ўступае ў сілу закон ад 3 студзеня 2013 г. "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях рэкламы". Пра сутнасць новых момантаў расказвае начальнік упраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Ірына Ляўковіч:

 

Якія дадатковыя гарантыі абароны правоў спажыўцоў рэкламы?

— Улічваючы патрабаванні спажыўцоў рэкламы, на 2 хвіліны ў гадзіну (з 18 да 16 хвілін) скарачаецца аб'ём тэлевізійнай рэкламы вечарам (з 18 да 22 гадзін). Забараняецца перапыняць перадачу, у тым ліку мастацкі фільм, на рэкламу больш чатырох разоў за гадзіну.

 

Прадугледжваецца абавязковае захаванне ўзроўню гуку рэкламы.

У мэтах спынення прапаганды фінансавых пірамід забараняецца рэклама дзейнасці асоб, не зарэгістраваных у якасці арганізацый ці індывідуальных прадпрымальнікаў па прыцягненні грашовых сродкаў, электронных грошай і іншай маёмасці грамадзян пад выплату даходу.

Забаронена выкарыстоўваць у рэкламе паслуг (работ) словы "падарунак", "бясплатна", "0 рублёў" і таму падобныя, калі прадугледжваецца аплата гэтых паслуг ці работ.

 

Як заканадаўцы адносяцца да рэкламавання алкагольнай прадукцыі, паслуг гульневага бізнэсу?

— Рэгламентацыя гэтай дзейнасці ўзмацняеца, забаронена трансляцыя рэкламы піва на тэлебачанні і радыё з 7 да 22 гадзін. Неабходна папярэджанне аб шкодзе празмернага спажывання пеннага напою.

У рэкламе азартных і рэкламных гульняў, латарэі забараняецца выкарыстоўваць вобразы і тэксты, якія ствараюць уражанне, што ўдзел у іх з'яўляецца спосабам атрымання сродкаў да існавання. Поўнасцю забараняецца рэклама гульнявых устаноў і азартных гульняў з 7 да 22 гадзін на тэлебачанні, ва ўстановах адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту, на цацках, у выданнях для непаўналетніх.

 

У рэкламе банкаўскага ўкладу з'явіцца папярэджанне аб праве банка змяншаць працэнты.

Устанаўліваюцца патрабаванні да напісання абавязковай і ўдакладняючай інфармацыі чоткімі літарамі і шрыфтам у палавіну шрыфта асноўнага тэкста, на тэлебачанні яна павінна займаць не менш 5 секунд.

А якія змяненні чакаюць саміх суб'ектаў рэкламнага бізнэсу?

— Адмяняецца адміністрацыйная працэдура па выдачы дазволу на размяшчэнне рэкламы на транспарце. Патрэбна толькі ўзгадненне яе зместу з райвыканкамам і ДАІ.

Спрашчаецца працэдура ўзгаднення ўтрымання вонкавай рэкламы, адмяняецца ўзгадненне рэкламы медыцынскіх паслуг, калі яна ўтрымлівае  выключна звесткі з ліцэнзіі на медыцынскую дзейнасць.

 

Адмяняецца ўзгадненне рэкламы ветэрынарных паслуг.

Мяняюцца асобныя патрабаванні ў інфармацыі, абавязковай для размяшчэння ў рэкламным сюжэце (не трэба ўказваць рэквізіты ліцэнзіі, у некаторых выпадках—найменне рэкламадаўцы і яго УНП).

Больш ліберальнымі сталі патрабаванні да рэкламы лекавых сродкаў і біядабавак. Аднак пры гэтым нельга ўказваць канкрэтныя выпадкі вылечвання.

 

Што памяняецца ў сацыяльнай рэкламе?

— У ёй дазваляецца называць спонсараў культурных і спартыўных мерапрыемстваў, што арганізуюцца з удзелам дзяржаўных органаў.

 

Па матэрыялах газеты "Народнае слова".

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 9 декабря 2022
Василий, Георгий, Даниил, Иван, Илья, Иннокентий, Михаил, Назар, Николай, Петр, Тихон, Юлиан, Афанасий, Яков

Именины 8 декабря 2022
Александр, Андрей, Василий, Виктор, Григорий, Иван, Иларион, Климент, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Ярослав, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта