Авторизация
 

Ідэалагічная работа

"Аб арганізацыі інфармацыйна-ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства" — такое асноўнае пытанне пасяджэння райвыканкама, якое адбылося 26 красавіка. Пачалося яно з ушанавання памяці ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС. А з інфармацыяй па асноўнаму пытанню выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Т. А. Стальмачонак, дапаўненне зрабілі галоўны рэдактар раённай газеты Л. А. Матэленак, адказная за арганізацыю ідэалагічнай работы на камбікормавым заводзе Г. А. Пухальская, першы сакратар РК ГА БРСМ М. П. Кашкур.

 

Адзначаны актыўны ўдзел у рабоце з насельніцтвам дэпутацкага корпуса, органаў грамадскага самакіравання, грамадскіх арганізацый і фарміраванняў, святароў, культработнікаў. Па графіку праводзяцца дні інфармавання. Эфектыўна працуюць інфармацыйна-прапагандысцкія групы ва УП ЖКГ, цэнтральнай раённай бальніцы, лясгасе, ААТ "Чэрасы". Своечасова вырашаюцца ўзнятыя насельніцтвам пытанні ў Завуццеўскім, Павяцкім, Туркоўскім, Перабродскім, Новапагосцкім сельсаветах.

 

Аператыўная інфармацыя для насельніцтва змяшчаецца ў раённай газеце, перадачах раённага радыё, на сайтах райвыканкама і рэдакцыі.

На асаблівым кантролі ў кіраўнікоў знаходзяцца заявы і звароты грамадзян.

Разам з тым патрабуе ўдасканалення работа з людзьмі ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства па ўмацаванні дысцыпліны і правапарадку, рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, добраўпарадкаванні населеных пунктаў.

На пасяджэнні адзначаны недахопы па афармленні нагляднасці, дакументацыі, арганізацыі індывідуальнай падпіскі, каардынацыі дзейнасці грамадскіх фарміраванняў.

 

У пасяджэнні райвыканкама прыняў удзел намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама П. В. Гнуценка. Ён падкрэсліў, што работа з людзьмі павінна больш актыўна ўплываць на рэканструкцыю вытворчасці і вялікую эканоміку. Што да нашага раёна, то сістэма ў гэтым напрамку выпрацавана і дае станоўчыя вынікі. Аднак наперадзе шмат новых задач, у тым ліку па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы.

Райвыканкам вызначыў праграму далейшага ўдасканалення ідэалагічнай работы, на да 1 чэрвеня закончыць афармленне нагляднай агітацыі і бытавых памяшканняў на вытворчасці, стварыць летапісы працоўных калектываў, да 1 ліпеня — абсталяваць памяшканне для адпачынку ў майстэрнях і на фермах у сувязі з патрэбамі ідэалагічнай работы.

Няшчасны выпадак

Галоўны дзяржаўны інспектар працы Полацкай міжрайінспекцыі В. Д. Дурнеў праінфармаваў аб няшчасным выпадку на льнозаводзе, які адбыўся 28 сакавіка.

На прадпрыемстве пры рабоце ў другую змену раскладчыца сыравіны аказалася ў нецвярозым стане. Пры збоі тэхналагічнага абсталявання яна не справілася са сваімі абавязкамі і была траўміравана. У выніку медыкі ампутавалі ёй руку амаль па локаць. І пры тым напярэдадні работніца прайшла неабходнае навучанне і інструктажы. Гэты выпадак сёлета першы ў раёне, аднак не адзінкавы ў вобласці.

 

Райвыканкам прызнаў недастатковай работу дырэктара льнозавода М. М. Клімянкова па папярэджанні вытворчага траўматызму, назіральнаму савету таварыства даручана разгледзець пытанне аб яго прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці. Пакаранне павінен панесці і майстар змены.

Запатрабавана ўзмацніць кантроль за працоўнай дысцыплінай і захаваннем работнікамі інструкцый па ахове працы, прадугледзець медагляд перад допускам да работы, правесці пазапланавы інструктаж і пазачарговую праверку ведаў па пытаннях аховы працы.

Вывады з гэтага няшчаснага выпадку павінны быць зроблены ва ўсіх працоўных калектывах.

 

Іншыя пытанні

Райвыканкам даў дазвол прыватнай гандлёвай фірме на рознічны гандаль алкагольнымі напоямі і тытунёвымі вырабамі. Прынята рашэнне аб выдачы пасведчання мнагадзетнай сям'і жыхарцы Узмёнаў Людміле Васільеўне Махонька.

Прынята рашэнне аб браніраванні першага рабочага месца для выпускнікоў дзяржустаноў адукацыі з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. У спісе 8 прозвішчаў маладых людзей, якіх прадугледжваецца працаўладкаваць у ААТ "Любінова", "Пад'ельцы", "Гвардзейскі", "Туркова", ВУПКУ "Міёрскі" і "Юбілейны".

Райвыканкам прыняў рашэнні па жыллёвых пытаннях.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 сентября 2022
Иван

Именины 26 сентября 2022
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Госці краін

free counters
Партнеры сайта