Зачем платить дважды

У сакавіку работнікі РАНС закончылі 5 праверак суб'ектаў гаспадарання.

Парушэнні выяўлены ў Міёрскім ПМС і ДРБУ-203. Хоць і няшмат, але яны могуць выклікаць пажар і як вынік — значны матэрыяльны ўрон і гібель людзей.

З моманту папярэдніх праверак пэўная работа па павышэнні ўзроўню пажарнай бяспекі ў гэтых арганізацыях праведзена, але не поўнасцю. У ПМС прадпісанне выканана больш чым на 87%, у ДРБУ-203 — больш чым на 70%. За выяўленыя парушэнні службовыя асобы арганізацый прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

 

Падчас праверкі ААТ "Узмёнскі край" выяўлена  28 парушэнняў, палова з якіх рэжымнага характару і ў дакументацыі. Прадпісанне па папярэдняй праверцы выканана толькі на 36%. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута прадпрыемства і службовыя асобы.

Са станоўчага боку трэба адзначыць раённы вузел электрасувязі і Мілашоўскую школу. Кіраўнікі гэтых устаноў надаюць вялікую ўвагу пытанням забеспячэння пажарнай бяспекі. Толькі адно парушэнне, якое адразу выправілі на месцы, было ў РВЭС. У Мілашоўскай школе ўсе раней прапанаваныя мерапрыемствы выкананы ў поўным аб'ёме.

 

Інспекцыя ДПН Міёрскага РАНС.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.