Авторизация
 

Цэнтрвыбаркам Беларусі выступае за максімальна свабоднае правядзенне пікетаў па збору подпісаў для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Аб гэтым заявіла Лідзія Ярмошына.

Адзіны спосаб вылучэння кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах—гэта збор не менш як 100 тыс. подпісаў выбаршчыкаў. Для гэтага той, хто мае намер вылучыцца ў кандыдаты, падае ў ЦВК заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў складзе не менш як 100 чалавек. У 1994 годзе было зарэгістравана менш за 20 ініцыятыўных груп, у 2001-ым—больш. Менш за ўсё было ў 2006 годзе—толькі 9 груп. Аднак сабраць 100 тыс. подпісаў змаглі толькі 4 прэтэндэнты.

Пасля змянення выбарчага заканадаўства працэдура збору подпісаў стала больш ліберальная. З’явілася магчымасць праводзіць пікеты па збору подпісаў ва ўсіх месцах, якія не забаронены мясцовымі ўладамі.

Кожны кандыдат у прэзідэнты атрымае па гадзіне эфірнага часу на тэлебачанні і радыё (два выхады ў эфір па 30 мін.) на першым нацыянальным тэлеканале і столькі ж на радыё. Акрамя гэтага, у кандыдатаў павялічыцца эфірны час за кошт магчымасці весці тэле- і радыёдэбаты.

БЕЛТА.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 июля 2021
Василий, Владимир, Петр

Именины 27 июля 2021
Иван, Ираклий, Константин, Николай, Петр, Степан, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта