Дзяржкантроль
gazeta 28-09-2010, 08:35 1 590 Афіцыйна
Сапраўднасць пераможцаў
Камітэт дзяржкантролю вобласці праверыў аб’ектыўнасць вызначэння пераможцаў спаборніцтва на ўборцы сёлетняга ўраджаю. Кантроль з прыцягненнем спецыялістаў аблсельгасхарчу ахапіў усе суб’екты гаспадарання. Выяўлены 4 факты непраўдзівых звестак. Так, прэтэдэнт у пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва на корманарыхтоўцы з Шумілінскага раёна меў дысцыплінарныя спагнанні. Перадавы камбайнер з Чашніцкага раёна намалаціў на 54,4 т збожжа менш, чым адзначана ў прадстаўленні. Была завышана колькасць нарыхтоўкі травяных кармоў на 139 тон кармавых адзінак і ў СВК
“Сіцькова” нашага раёна.
Гандаль і паслугі
У жніўні прадоўжаны кантроль спажывецкага рынку і сферы паслуг. Парушэнні правілаў рознічнага гандлю і патрабаванняў санітарных норм выяўлены ва ўсіх правераных магазінах. Найбольш частыя з іх—рэалізацыя тавараў з мінулымі тэрмінамі годнасці, продаж няякасных вырабаў, адсутнасць ці няправільнае афармленне цэннікаў, сумеснае захоўванне ў маразільніках сырых і гатовых да спажывання харчовых прадуктаў, няправільнае размяшчэнне хлебабулачных вырабаў, непраходжанне медыцынскага агляду прадаўцамі.
За парушэнні 13 чалавек прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.
Крымінал
У жніўні ўзбуджаны крымінальныя справы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у адносінах жыхара Мінска (пастаўляў абсталяванне ад імя і з выкарыстаннем рэквізітаў сталічных прадпрыемстваў у Оршу, індывідуальнага прадпрымальніка з Наваполацка і дырэктара прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства за ўхіленне ад уплаты падаткаў і збораў. Яны заніжалі падатковую базу і недаплацілі ў бюджэт вялікія сумы.
Запрашаем на вучобу
Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследванняў Камітэта дзяржкантролю па Віцебскай вобласці падбірае кандыдатаў (юнакоў) на вочную форму навучання ў акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў па спецыяльнасці “Эканамічнае права” для наступнай службы ў органах фінансавых расследванняў. Звяртайцеся па тэл. 42-50-99, 42-69-20.

Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.