Авторизация
 

Сесія раённага Савета

21 лістапада адбылася 20 пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў.

Пра стаўкі падатку гаварыў начальнік фінансавага аддзела райвыканкама В. І. Пабяржын. Ён адзначыў, што стаўкі зямельнага падатку для юрыдычных і фізічных асоб неабходна павялічыць у два разы, а на нерухомасць — 50% і 20% адпаведна. Прынята рашэнне паменшыць стаўкі падаткаў у два разы арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам (за выключэннем плацельшчыкаў падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання, а таксама ІП — плацельшчыкаў адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фіз-асоб), якія аказваюць бытавыя паслугі насельніцтву ў сельскай мясцовасці і маюць два і больш вясковых прыёмных пунктаў па прыёме заказаў. Ім будуць прадастаўляць у бязвыплатнае карыстанне зямельныя ўчасткі і іншую маёмасць, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці і перададзена ім у арэнду.

 

Унесены змяненні ў рашэнне раённага Савета ад 27 снежня 2011 г. №87 “Аб раённым бюджэце на 2012 год”. У прыватнасці, павялічаны бюджэтныя трансферты на 4,2 млрд. рублёў, у тым ліку на заробак насельніцтву, аплату камунальных паслуг і інш.

 

Галоўны спецыяліст аддзела эканомікі райвыканкама С. Г. Чарняўская асвятліла некаторыя пытанні кіравання і распараджэння маёмасцю.  Унесены змяненні і дапаўненні ў рашэнне раённага Савета дэпутатаў ад 30 сакавіка    2012 г. №101.  Некаторыя рашэнні прызнаны страціўшымі сілу.

 

Заслухана інфармацыя намесніка начальніка фінансавага аддзела райвыканкама А. В. Вільновіч аб кантролі за выкананнем бюджэтаў пярвічнага ўзроўню Саветаў дэпутатаў. Адзначана, што на 1 лістапада іх рэштак склаў 259276,5 тыс. рублёў, з іх 79% размешчана на дэпазіты банкаў. Аднак такой магчымасцю ні разу не скарысталіся Мікалаёўскі, Завуццеўскі і Язненскі сельскія Саветы. На ўтрыманне аб’ектаў добраўпарадкавання зрасходавана 289052,7 тыс. рублёў, аднак гэтага недастаткова, план выкананы на 73,7%. У бюджэт Перабродскага Савета няма паступленняў па прыцягненні добраахвотных узносаў.

 

Начальнік інспекцыі МПЗ М. В. Лакотка адзначыў, што падаткаў у раёне заплочана 98% ад агульнай сумы, 270 чалавек праігнаравалі гэтае патрабаванне.

На сесіі быў вырашаны шэраг іншых пытанняў.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 марта 2021
Архип, Богдан, Дмитрий, Евгений, Макар, Максим, Никита, Федор, Федот

Именины 3 марта 2021
Василий, Виктор, Владимир, Кузьма, Лев, Павел, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта