Авторизация
 

Ажывім пустыя сцены

Райвыканкам рашэннем №56 ад 27.01.2012 года запланаваў уцягнуць сёлета ў гаспадарчы абарот 37 аб’ектаў нерухомасці агульнай плошчай 12940 квадратных метраў. З гэтай колькасці за 9 месяцаў трэба было надаць другое жыццё 25 пабудовам агульнай плошчай 9461 кв. м. На пачатак кастрычніка сталі выкарыстоўвацца 23 будынкі, якія займаюць 9161 “квадрат”. Так, КУП “Язна” прыстасавала для ўласных патрэб 6 аб’ектаў і два закансервавала. УП “Міёрскі” правяло кансервацыю чатырох пабудоў, а УП “Юбілейны” і аддзел адукацыі — па 5, аддзел культуры такім жа чынам абышоўся з адным будынкам.

 

Аднак УП “Міёрскі” не знёс будынак школы ў Забалацці, у аддзела культуры не было сродкаў і тэхнікі, вось і засталася стаяць былая бібліятэка ў Дзісне.

Пажадана невыкарыстоўваемую маёмасць прадаваць, нават за адну базавую велічыню, здаваць у арэнду, перадаваць бязвыплатна, рабіць перапрафіліраванне ці рэканструкцыю і выкарыстоўваць ва ўласных мэтах. Але ў нашым раёне гэтыя спосабы пакуль не сталі масавымі, перавага аддаецца зносу і кансервацыі. Між тым, асаблівую ўвагу трэба звярнуць менавіта на продаж ці бязвыплатную перадачу аб’ектаў інвестарам пад рэалізацыю канкрэтных інвестыцыйных праектаў. Зразумела, пры гэтым трэба забяспечыць выкананне пэўных умоў — стварэнне новых вытворчасцяў, укладанне інвестыцый.

 

Шэраг асаблівасцяў распараджэння дзяржаўнай маёмасцю прадугледжвае Дэкрэт №6 “Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх пасяленняў, сельскай мясцовасці”. Гэты дакумент прадугледжвае, што адчужэнне знаходзячыхся на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх пасяленняў і належачых дзяржаве аб’ектаў нерухомасці ажыццяўляецца без продажу права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка, ён прадастаўляецца пакупніку маёмасці ў арэнду без аўкцыёна і платы за права заключэння дагавора арэнды. Акрамя таго, пакупніку па яго пісьмовай заяве прадастаўляецца растэрміноўка аплаты тэрмінам да 5 гадоў пры захаванні пэўных абавязацельстваў. На працягу 7 гадоў з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйныя арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі вызваляюцца ад уплаты падаткаў на прыбытак, падаходнага і на нерухомасць, дзяржаўнай пошліны за выдачу ліцэнзіі на ажыццяўленне асобных відаў дзейнасці, ад абавязковага продажу валютнай выручкі, адлічэнняў у інавацыйныя фонды, а таксама ад абавязковага заключэння здзелак на біржавых таргах пры набыцці сыравіны, камплектуючых і матэрыялаў для ўласнай вытворчасці і ажыццяўленні знешняга гандлю таварамі ўласнай вытворчасці.

 

Такім чынам, Дэкрэт №6 стымулюе самазанятасць насельніцтва, арганізацыю новых вытворчасцяў, стварэнне рабочых месц. Звярніцеся да пераліку невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці, што знаходзіцца ў камунальнай уласнасці раёна, які размешчаны на афіцыйным сайце райвыканкама. Магчыма, у вас з’явіцца магчымасць пачаць паспяховую прадпрымальніцкую справу.

 

С. ЧАРНЯЎСКАЯ,

галоўны спецыяліст аддзела эканомікі

райвыканкама.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 392
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 591
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 634
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 850
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 160
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта