Авторизация
 

Будаваць і рэканструяваць будзем!

Строить и реконструировать будем!
У мінулы чацвер, 12 ліпеня, адбылася сустрэча старшыні райвыканкама І. В. Кузняцова з насельніцтвам Новапагосцкага сельсавета. Так і напрошваецца журналісцкі штамп, што прайшла яна ў атмасферы стрыманага аптымізму. Так, год не просты, але будаваць і рэканструяваць будзем. Аб’ёмы ўзвядзення жылля на вёсцы рэзка зменшыліся, аднак новыя дамы ўсё ж будуць з’яўляцца. Ідзе рэканструкцыя 19 ферм, работы трэба закончыць да пачатку верасня. Працуюць будаўнікі на раённай бальніцы. Трэба здаваць жылы дом у райцэнтры, а да канца года — і ў Дзісне. Закладваецца новы фундамент. Ва ўмовах адтоку будаўнікоў неабходна захаваць нашу буйнейшую будаўнічую арганізацыю ПМК-55, і тады ў яе будзе аптымістычная будучыня. Увогуле, для перасоўнай калоны аб’ектаў дастаткова. А спецыялісты , якія цяпер шукаюць у іншых месцах большы заробак, павінны задумацца аб будучым працаўладкаванні ў родных мясцінах.

 

Плануецца весці рамонт жылля і іншых аб’ектаў, хаця і ў меншых аб’ёмах.

Спрыяльным здаваўся гэты год для сельскай гаспадаркі. Але апошняя непагадзь унесла свае карэктывы, пасевы на значных плошчах палеглі. Камбайны і сушыльная гаспадарка да жніва будуць гатовы. Закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю выраслі, хаця вытворцы хацелі б большага.

 

Строить и реконструировать будем! Для раёна працяглы час праблемай былі інвестары. Цяпер зрух адбыўся. Заканчваецца афармленне дакументаў на ўзвядзенне завода па вытворчасці пажыўных грунтоў, які потым будзе выпускаць і торфабрыкет. Аналагічная сітуацыя з будаўніцтвам металургічнага камбіната. Крыху больш нявызначанасці з узвядзеннем аўтазапраўкі. У Мурашках будуецца турыстычны комплекс, хаця і не такімі тэмпамі, як хацелася б. Гэтая сфера будзе развівацца, аднак нельга перагрузіць прыроду.

 

Адбылося першае пасяджэнне раённай камісіі па святкаванні 500-годдзя першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах Міёр. Гэтая юбілейная дата адбудзецца ў 2014-ым. Яе трэба выкарыстаць для добраўпарадкавання нашага горада. Усе прадпрыемствы і арганізацыі цяпер вызначаюцца з аб’ёмамі работ. Нават папярэднія звесткі сведчаць, што патрэбны вялікія сродкі, у поўным аб’ёме іх не будзе, аднак трэба імкнуцца зрабіць усё па максімуму. Гэта тычыцца вытворчых і сацыяльных аб’ектаў, жылля, вуліц, агародж і многага іншага. У справы павінна ўключыцца насельніцтва, каб кожная сядзіба, кожны дом сталі ўтульнымі і прыгожымі.

 

У папярэднія гады ішло добраўпарадкаванне аб’ектаў гандлю на вёсцы, цяпер трэба займацца імі ў Міёрах і Дзісне.

Да кіраўніка раёна было нямала пытанняў. Напрыклад, якія рамонтныя работы будуць выкананы ў Новапагосцкай СШ? Сёлета тут плануецца давесці да ладу дах, сродкаў на вокны не хапае.

У Новым Пагосце абноўлена ўрачэбная амбулаторыя, належныя ўмовы ў ФАПах Любінова і Волкаўшчыне. А вось у мясцовай аптэцы зімой халаднавата. Сродкаў на новую сістэму ацяплення сёлета няма, але заўвага ўзята на кантроль.

Яшчэ просьба ад медыкаў пасадзейнічаць правядзенню медагляду насельніцтва. Тут будзе поўная падтрымка. Але і кожны чалавек павінен усвядоміць, што яго здароўе — гэта асабісты клопат.

 

Для ААТ “Любінова” вельмі вялікае значэнне мае дарога з цэнтральнай сядзібы на Волкаўшчыну. Цяпер давесці яе да ладу не хапае сіл і сродкаў, але гэта трэба будзе рабіць. Была просьба падсыпаць вуліцу Азёрную і ў Новым Пагосце, якая стала непраезнай пасля дажджоў. Сітуацыю вывучае сельскі Савет, рашэнне будзе прынята крыху пазней зыходзячы з магчымасцяў мясцовага бюджэту.

 

У Новы Пагост стаў прыязджаць цырульнік: яшчэ адна просьба насельніцтва задаволена. Але праблема не такая простая. Трэба, каб гэты работнік прымаў заказы на іншыя бытавыя паслугі. Неабходна лепшая рэклама яго дзейнасці, каб у гэты час людзі не звярталіся да прыватнікаў. Інакш добрая справа можа заглохнуць з-за фінансавых цяжкасцяў. А ў цэлым бытавыя паслугі тут задавальняюць комплексна-прыёмныя пункты ў Чапуках і Наўгародах, у іншыя буйныя населеныя пункты бытавікі выязджаюць. Цяпер РКБА для гэтай мэты набывае яшчэ адну машыну.

 

Паўсямесная праблема — старыя дрэвы. У Новым Пагосце імі займаліся работнікі РАНС, цяпер — дарожнікі. Але гэтага яшчэ недастаткова. І зараз ля клуба стаіць “гнілушка”. І сама ўстанова культуры не надта прываблівае моладзь, якая едзе на танцы нават у Чэрасы.

 

Ёсць праблемы і ў Наўгародскім Доме культуры, дзе ў падвале зімой замярзаюць водаправодныя трубы.

У аграгарадку Чапукі для жыхароў вуліцы Дзегеля праблемай з’яўляецца якасць вады. Справа ў тым, што водаправод тут падключаны да старой воданапорнай вежы. Калі справа толькі ў тым, каб пракласці трубы пад бойкай дарогай, гэта будзе зроблена даволі хутка. У іншым выпадку трэба шукаць другое выйсце.

У час сустрэчы адзначана, што ў Новапагосцкім сельсавеце няма вострых праблем з дрывамі, жыхароў задавальняе работа гандлю, медыцынскіх і іншых устаноў, аднак нямала пытанняў, над якімі трэба працаваць.

 

У гэты ж дзень адбылася сесія Новапагосцкага сельскага Савета. Асноўнае пытанне парадку дня—пажарная бяспека.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 194
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 089
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 767
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 254
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта