Авторизация
 

У прэзідыуме раённага Савета

Рынак працы

9 ліпеня адбылося пасяджэнне прэзідыўма раённага Савета дэпутатаў. Па пытанні “Аб стане рынку працы Міёрскага раёна і мерах па занятасці насельніцтва ў 2012 годзе” выступіў намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама І. М. Швец. Ён адзначыў, што на 1 ліпеня ўзровень беспрацоўя на Міёршчыне склаў 0,6%, гэта менш, чым у сярэднім па вобласці. Не мелі працу 58 чалавек, што на 6% менш аналагічнага перыяду летась. Колькасць маючых патрэбу ў працаўладкаванні зменшылася на 18,8%, а патрэба ў працоўных рэсурсах вырасла ў 3,2 раза. Прадпрыемствы і арганізацыі раёна маюць 113 вакансій пры колькасці занятага насельніцтва ў 9949 чалавек. Сёлета пастаянную работу атрымала 115 беспрацоўных. Аднак застаюцца праблемнымі пытанні па прафесійным навучанні беспрацоўных, іх прыцягненні да аплачваемых грамадскіх работ.

 

На пасяджэнні размова ішла пра выкарыстанне сродкаў, якія выдзяляюцца на развіццё прадпрымальніцтва сярод беспрацоўных, на неабходнасць вывучэння міграцыйных працэсаў і аналізу прычын, якія прымушаюць людзей мяняць месца працы і жыхарства.

 

Да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў. Ён падкрэсліў важнасць паўсядзённай увагі да добраўпарадкавання населеных пунктаў і вытворчых аб’ектаў, у тым ліку да рэканструкцыі жывёлагадоўчых ферм. 25 жніўня пачынаецца прыёмка ферм, якія да гэтага часу павінны быць гатовымі для пастаноўкі жывёлы.

 

Прэзідыўм паставіў задачу ў сельскіх Саветах распрацоўваць мерапрыемствы па добраўпарадкаванні сельскіх населеных пунктаў з прыцягненнем мясцовага насельніцтва і беспрацоўных. Прадпрыемствы і арганізацыі павінны выкарыстоўваць усе магчымасці для павелічэння занятасці насельніцтва ў рэальным сектары эканомікі. Будзе працягвацца работа зацікаўленых арганізацый і ўстаноў па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях. Намечаны меры па паляпшэнні інфармавання насельніцтва аб перспектывах развіцця рынку працы і стварэнні новых рабочых месц.

 

Работа з моладдзю

Начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама    Д. У. Радзіхоўскі зрабіў інфармацыю аб стане работы з моладдзю на тэрыторыі Павяцкага сельсавета, дзе размешчаны тры гаспадаркі. 40 маладых чалавек занята ва УП “Міёрскі”, 24 — у філіяле “Павяцце”, 19 — у ААТ “Мерыца”. Ва ўсіх гаспадарках вызначаны адказныя па гэтым напрамку работы, у калектыўных дагаварах ёсць спецыяльны раздзел. Усе маладыя работнікі забяспечаны жыллём. Тут дзейнічаюць пярвічныя арганізацыі БРСМ, калектывы мастацкай самадзейнасці выступаюць на раённых аглядах і  канцэртах. Каманда УП “Міёрскі” — пастаянная ўдзельніца раённага турыстычнага злёту, а спартсмены з Павяцця дабіваюцца добрых вынікаў на спартыўных мерапрыемствах. У гаспадарках арганізавана спаборніцтва на лепшага па прафесіі.

 

Сярод станоўчага старшыня Павяцкага сельскага Савета Л. І. Гардзель адзначыла выдзяленне жылля маладым работнікам, а яшчэ — кароў маладым сем’ям на льготных умовах, матэрыяльную падтрымку ў час вучобы і пры стварэнні сем’яў.

 

Удзельнікі пасяджэння пагадзіліся, што надзённай задачай для ўсіх калектываў з’яўляецца падтрымка маладых людзей, якія маюць арганізатарскія здольнасці. Большы размах павінен набыць удзел моладзі ў конкурсах прафесійнага майстэрства. Значная ўвага нададзена выдзяленню жылля маладым сем’ям, прыцягненню юнакоў і дзяўчат да культурных і спартыўных мерапрыемстваў, папярэджанню сямейнага недабрабыту.

Пытанні ажыццяўлення дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі намечана разгледзець у Дзісенскім гарадскім і сельскіх Саветах дэпутатаў.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 963
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 339
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 527
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 825
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 310
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 349
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 500
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2020
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2020
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта