Авторизация
 

Агульнымі намаганнямі

У вёсках Мікалаёўскага сельсавета выбрана 13 старэйшын. Гэта людзі, якія карыстаюцца аўтарытэтам і падтрымкай суседзяў. Праз іх падтрымліваецца пастаянная сувязь з насельніцтвам і вырашаюцца надзённыя пытанні. Так, дзякуючы ініцыятыве старэйшыны вёскі Акунёва Ю. В. Ганебнага, агароджаны могілкі. Летась жалезабетонная агароджа ўстаноўлена, а сёлета пафарбавана. А для гэтага трэба было сабраць добраахвотныя ўзносы і ахвяраванні.

 

Такая ж справа аказалася па сілах старэйшыне вёскі Дзянісава П. П. Мядзельцу. Ён сам асабіста ўбраў старую агароджу на могілках і з работнікамі цэнтра занятасці ўстанавіў новую.

Нямала добрых спраў у старэйшын вёсак Бычыншчына і Касабукі Е. Н. Валашэнка і Д. А. Баркоўскага.

 

Меры па добраўпарадкаванні прадугледжаны для кожнай вёскі. Яны выконваюцца. Клапоцімся, каб насельніцтва своечасова выкошвала пустазелле, наводзіла парадак на ўласных падвор’ях. Сёлета ўжо накіравана 86 прадпісанняў па добраўпарадкаванні. У гэтай справе адчуваем падтрымку раённых служб — райЦГЭ, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, дзяржпажнагляду. Як вынік — сумесныя рэйды, наведванне сядзіб, індывідуальная работа. І прадпісанні, нават штрафы.

 

Пры правядзенні кананізацыі святара К. Жданава добраўпарадкоўвалі вёску Горкі-2. Дапамаглі высечы старыя дрэвы і хмызнякі шэфы з РАУС. Устанавілі і пафарбавалі новую агароджу работнікі цэнтра занятасці. ДРБУ-203 зрабілі ямкавы рамонт асфальтавага пакрыцця ў Мікалаёве, укладвалі новае цвёрдае пакрыццё ў Сіцькове.

 

На добраўпарадкаванне з фонду цэнтра занятасці насельніцтва выдзелена 10 мільёнаў рублёў, што дазволіла прыняць на работу двух чалавек. Яны і змагаюцца з пустазеллем і хмызнякамі, рамантуюць агароджы. Значны ўклад шэфаў з “Белаграпрамбанка”, прадстаўніцтва Белдзяржстраху, Дзісенскай БСД, папраўчай установы адкрытага тыпу.

 

Знаходзяцца на кантролі пытанні развіцця асабістых падсобных гаспадарак. Насельніцтва забяспечваецца насеннем збожжавых і бульбы, мінеральнымі ўгнаеннямі, сенам. Сельгаспрадпрыемствы дапамагаюць у апрацоўцы зямлі, хаця і ў вяскоўцаў ёсць 60 коней і 20 трактараў. Закупам малака займаецца прадпрымальнік І. І. Канапелька. Былі нараканні малаказдатчыкаў на вызначэнне тлустасці, аднак аналізамі ўжо займаецца лабарант па дзесяцідзёнках, а пры неабходнасці і часцей. Грошы за прадукцыю выплачваюцца рэгулярна. А цяпер гэта можна зрабіць з дапамогай банкаўскіх картак праз пошту.

 

Заменены пашы для жывёлы ў Мікалаёве і Шарагах. Работа ў гэтым напрамку будзе працягвацца.

У сельсавеце жыве 350 пенсіянераў, адна сям’я загінулага, 2 вязні, 34 адзінокіх і 198 адзінока пражываючых пажылых людзей. Усе льготнікі забяспечваюцца палівам. Насельніцтва нарыхтоўвала дровы і на прыдарожных палосах. У гэтай справе дапамагаюць Дзісенскі ўчастак КБА, Язненскае ПМС.

 

Для паляпшэння ўмоў жыцця нашых людзей многае зроблена, але нямала яшчэ спраў наперадзе.

 

В. ШАСТАКОЎ,

старшыня Мікалаёўскага

сельскага Савета.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 193
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 066
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 764
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 252
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта