У аўторак, 24 лютага, пройдзе «гарачая лінія» па пытаннях якасці і даступнасці электразараднай інфраструктуры і электразарадных станцый.
У Віцебскай вобласці электразарадныя станцыі размешчаны ў буйных гарадах (Віцебск, Орша, Полацк, Наваполацк). Трэць з устаноўленых ЭЗС размешчана не на гарадскіх (раённых) паркоўках, а аддалена ад населеных пунктаў – на заправачных станцыях «Беларуснафта». Няма ЭЗС у васьмі раённых цэнтрах (Бешанковічы, Докшыцы, Міёры, Расоны, Сянно, Чашнікі, Шаркаўшчына, Шуміліна).
Званкі на «гарачую лінію» будуць прымаць з 10.00 да 16.00 (перапынак з 13.00 да 14.00) па тэлефонах 8 (0212) 37 61 64, 37 61 76.
Таксама да 25 лютага можна накіраваць інфармацыю на электронны адрас kgkvitebsk@mail.belpak.by з пазнакай «Электразарадная інфраструктура».