У панядзелак, 23 лютага, у рамках рэгіянальнай акцыі, прымеркаванай да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, натарыусы Віцебскай натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных з учыненнем натарыяльных дзеянняў.
На працягу дня ўсе жадаючыя змогуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору Віцебскай вобласці і атрымаць кансультацыю па пытаннях афармлення спадчыны, завяшчання, падзелу маёмасці, шлюбнага дагавору, дагавору дарэння нерухомасці, здзяйснення выканаўчых надпісаў і іншых, што ўваходзяць у кампетэнцыю спецыялістаў. Зрабіць гэта можна як пры асабістым наведванні, так і па тэлефоне ці па відэасувязі. Актуальныя нумары і адрасы размешчаны на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by у раздзеле «Знайсці натарыуса».