У рамках рэспубліканскай акцыі прававы прыём грамадзян адбыўся ў ТАА «Металапракатная кампанія». Правяла яго прававы інспектар Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў галін прамысловасці «Белпрафмаш» Жанна Марозава.
Супрацоўнікі кампаніі атрымалі кваліфікаваныя кансультацыі па шырокім коле пытанняў працоўнага заканадаўства, сацыяльных гарантый і абароны сваіх правоў. Правядзенне такіх прыёмаў – важная частка сацыяльнага партнёрства і канструктыўнага дыялогу паміж адміністрацыяй, прафсаюзнай арганізацыяй і калектывам у інтарэсах кожнага работніка.