Ход реализации Государственной пограничной политики на территории Миорщины рассмотрели на заседании райисполкома
gazeta 8-01-2026, 09:01 1 329 Афіцыйна
Ход рэалізацыі Дзяржаўнай пагранічнай палітыкі на тэрыторыі Міёршчыны разгледзелі на пасяджэнні райвыканкама. Як стабільную і кантралюемую апісаў абстаноўку на ўчастку дзейнасці Полацкага пагранатрада першы намеснік камандзіра вайсковай часці 2034 Аляксандр Гаціла.
Разам з тым палкоўнік Аляксандр Гаціла заўважыў, што ўплывала на развіццё абстаноўкі дзейнасць органаў сумежных дзяржаў. Сярод іх акцэнтаваў увагу на спробах сілавога выправаджэння мігрантаў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Зафіксавана 667 такіх выпадкаў, у выніку злачынных дзеянняў сілавых ведамстваў іншых дзяржаў шаснаццаць чалавек загінула.
– На ўчастку адказнасці Полацкага пагранічнага атрада затрымана 145 парушальнікаў заканадаўства аб Дзяржаўнай граніцы. Ажыццёўлена дзевяць спроб парушэння граніцы, у выніку якіх спынены 21 чалавек. На Міёршчыне іх пяцёра. Яшчэ зафіксавана 12 выпадкаў незаконнага перамяшчэння матэрыяльных каштоўнасцей на агульную суму звыш 17 тысяч рублёў. У сферы супрацьдзеяння незаконнаму абароту зброі выяўлена адна адзінка зброі і 190 боепрыпасаў, якія таксама імкнуліся перавезці, – падзяліўся вынікамі работы Аляксандр Аляксандравіч.
Паводле яго слоў, дзейсная сярод насельніцтва прафілактычная работа. Летась падчас сустрэчы жыхарам прыгранічча патлумачылі аспекты заканадаўства Рэспублікі Беларусь у частцы знаходжання ў пагранічных зоне і паласе. У прыватнасці, падчас вядзення гаспадарчай і іншай дзейнасці, а таксама адказнасць за парушэнне заканадаўства ў гэтай сферы. Падобная інфармацыя размяшчаецца ў сродках масавай інфармацыі, на сайтах і ў сацыяльных сетках.
У ліку прыярытэтных накірункаў дзейнасці пагранатрада – патрыятычнае выхаванне моладзі. Нагадаў Аляксандр Гаціла пра тое, што ў Павяцкай СШ імя В. Бабічава дзейнічае атрад юных сяброў пагранічнікаў, члены якога ўдзельнічаюць разам з ваеннаслужачымі ў ваенна-спартыўных спаборніцтвах, мерапрыемствах, звязаных з памятнымі днямі Рэспублікі Беларусь і падзеямі ваеннай гісторыі роднага краю, баявымі традыцыямі органаў пагранічнай службы.
Кіраўніцтва раёна зацікаўлена ў тым, каб абстаноўка заставалася пад кантролем. На развіццё інфраструктуры дзяржграніцы і прыгранічча Міёрскі райвыканкам летась выдзеліў 10 тысяч рублёў. Гэтыя сродкі выкарысталі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы пагранзаставы «Друя»: даабсталяванне кантрольнага паста, закупку пераноснага сродка для прымусовага спынення транспарта, бензінавага генератара, біяпрыбіральні і стэндаў.
– На тэрыторыі Міёрскага раёна створана і дзейнічае сістэма арганізацыйных прафілактычных мер, скіраваная на папярэджанне парушэнняў заканадаўства аб Дзяржаўнай граніцы. Гэта значна зніжае іх узровень, – засведчыў першы намеснік камандзіра вайсковай часці 2034 і запэўніў, што ў 2026 годзе сумеснымі намаганнямі работа па забеспячэнні пагранічнай бяспекі дзярж- граніцы прадоўжыцца.
Немалую ролю ў барацьбе з незаконным перасячэннем граніцы мае работа з пустым жыллём, падкрэсліў старшыня райвыканкама Аляксандр Ярахновіч. У Павяцкім сельсавеце 48 такіх дамоў. Па словах старшыні сельвыканкама Пятра Немянёнка, актыўна працуюць па іх зносе. Прыкладна ў 20 выпадках цяжка знайсці спадчыннікаў, таму ўзнікаюць праблемы.
Аляксандр Гаціла заўважыў, што пытанне з выправаджэннем мігрантаў на Міёршчыну не вострае, хаця мае месца. Разам з тым аслабляць піль-
насць нельга.
Алена ВАРОНІНА.





