Пастановай Саўміна № 713 устаноўлены межавыя гандлёвыя надбаўкі для асобных катэгорый тавараў. Дзяржкантралёры выяўляюць парушэнні.
Напрыклад, падчас праверкі суб’екта гаспадарання ў Полацку ўстаноўлена перавышэнне межавай гандлёвай надбаўкі (з улікам аптовай) да 20 працэнтных пунктаў пры фарміраванні рознічных цэн на 111 найменняў тавараў коштам 29,7 тысячы рублёў (мяса птушкі, мука, булачныя вырабы, сокі, агуркі, ражанка, кефір, мыла гаспадарчае, парашок пральны і інш.).
Пры вывучэнні арганізацыі гандлёвага абслугоўвання сельскага насельніцтва ў Лепельскім раёне спынена парушэнне парадку фарміравання цэн на хлеб пшанічны, крупу манную, сок таматны, каўбасу вараную і інш. Па некаторых таварах перавышэнне максімальных надбавак даходзіла да 13 працэнтных пунктаў.
Таксама парушэнні заканадаўства аб цэнах устаноўлены ў Браслаўскім, Верхнядзвінскім, Глыбоцкім, Міёрскім, Полацкім, Пастаўскім, Шумілінскім раёнах, у Віцебску, Оршы, Наваполацку. У цэлым у кожным дзясятым правераным гандлёвым аб’екце не выконвалася дысцыпліна цэн. Прыняты меры па правядзенні іх у адпаведнасць з заканадаўствам, да адміністацыйнай адказнасці прыцягнута 12 вінаватых асоб.