- 20.08.2010, 16:46,
- Пр 1 906
- Афіцыйна
- 0
-
Паводле рашэння абласнога выканаўчага камітэта №393 “Аб арганізацыі спаборніцтваў і заахвочванні раёнаў, гарадоў, арганізацый, вучэбна-спартыўных устаноў, асобных катэгорый работнікаў за дасягненні лепшых вынікаў у развіцці фізічнай культуры і спорту” за мінулы год сярод аграгарадкоў і іншых населеных пунктаў дыпломам трэцяй ступені ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму аблвыканкама ўзнагароджаны аграгарадок Туркова (начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама А. І. Жук). Фізкультурна-спартыўны клуб “Атлант” (старшыня А. В. Шкетаў) адзначаны дыпломам першай ступені сярод раённых (сельскіх) фізкультурна-спартыўных клубаў, цэнтраў фізкультурна-аздараўленчай работы.