Авторизация
 

Настала “шлюбная” пара

7 студзеня 2012 года прыняты Закон №342-З “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і”. Гэтаму дакументу была прысвечана “прамая лінія”, якую праводзіла 31 мая начальнік аддзела загса райвыканкама Ірына Леанідаўна Гушча. Сама больш пытанняў ёй паступіла па рэгістрацыі заключэння шлюбу. Гэта і зразумела, бо лета самая “гарачая” вясельная пара. Вось адказы на важнейшыя звароты.

 

1. З 24 ліпеня гэтага года мяняюцца тэрміны заключэння шлюбу. Гэтая падзея адбываецца ў тэрмін, які асобы, што ствараюць новую сям’ю, узгадняюць з органам, які рэгіструе акты грамадзянскага стану (загсам), але не раней, чым праз 3 дні (цяпер не раней чым праз 15) і не пазней чым праз 3 месяцы са дня звароту.

У выключных выпадках, абумоўленых цяжарнасцю, наяўнасцю агульнага дзіцяці ці асаблівымі ўмовамі, шлюб можа быць заключаны да заканчэння трохдзённага тэрміну, у тым ліку ў дзень звароту.

 

2. Мяняецца парадак рэгістрацыі заключэння шлюбу. Калі цяпер гэта адбываецца па месцы жыхарства аднаго з асоб, што ўступаюць у шлюб, ці іх бацькоў, то ўжо з 24 ліпеня заключыць шлюб можна будзе ў любым органе загса па выбары ствараючых новую сям’ю.

 

3. Рэгістрацыя смерці праводзіцца органам загса па апошнім месцы жыхарства, па месцы наступлення смерці, па месцы выяўлення памерлага, па месцы яго пахавання ці знаходжання арганізацыі, якая выдала ўрачэбнае пасведчанне аб смерці (мёртванараджэнні).

 

4. Цяпер можна будзе звяртацца ў орган загса па пытанні ўнясення паправак, змяненняў і дапаўненняў не толькі па месцы прапіскі (рэгістрацыі) грамадзян, але і па месцы знаходжання запісу акта грамадзянскага стану.

 

5. З 1 верасня 1999 года скасаванне шлюбу робіцца выключна ў судовым парадку. Па заяве мужа ці жонкі шлюб можа быць скасаваны судом у адпаведнасці з артыкуламі 36 і 37 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і. У гэтым выпадку шлюб лічыцца спыненым з дня ўступлення ў законную сілу рашэння суда аб скасаванні шлюбу.

Шлюбы, скасаваныя па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 года, лічацца спыненымі з дня рэгістрацыі іх скасавання ў органах загса.

З 1 студзеня 2013 года скасаванне шлюбу можа быць зарэгістравана ў органе загса па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, калі яны не маюць непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці.

 

Рэгістрацыя скасавання шлюбу будзе рабіцца ў прысутнасці мужа і жонкі. Калі адзін з іх не можа з’явіцца ў орган загса, рэгістрацыя можа быць праведзена пры яго адсутнасці, калі ад яго імя будзе прадастаўлена заява аб рэгістрацыі скасавання шлюбу пры яго адсутнасці, сапраўднасць подпісу на якой засведчана натарыусам ці адказнай асобай, якой у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь прадастаўлена права здзяйсняць натарыяльныя дзеянні.

Скасаванне шлюбу будзе рабіцца органам загса па заканчэнні аднаго месяца з дня падачы сумеснай заявы аб скасаванні шлюбу.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 392
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 591
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 634
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 850
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 160
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта