У аўторак, 19 чэрвеня, у 10.00 у аграгарадку Язна адбудзецца выязная сесія раённага Савета дэпутатаў. Асноўныя пытанні: 1. Аб праводзімай рабоце па рэалізацыі Указа прэзідэнта РБ ад 2.06.2006 г. №372 “Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь” у Міёрскім раёне. 2. Справаздача старшыні раённага Савета дэпутатаў аб сваёй рабоце, дзейнасці прэзідыўма і стане спраў на падведамнай тэрыторыі.