Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
-за добрасумленную працу ў сістэме аграпрамысловага комплексу раёна і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў — Кірпічонак Алена Іванаўна, галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання;
- за добрасумленную паспяховую дзейнасць у органах дзяржаўнага кіравання і самакіравання і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў — Пальчэўская Фядосія Цярэнцьеўна, намеснік начальніка фінансавага аддзела;
- за шматгадовую добрасумленную працу, дасягненне высокіх паказчыкаў у навучальна-трэніровачным працэсе — Гіржда Святлана Іосіпаўна, трэнер-выкладчык па лёгкай атлетыцы спецыялізаванай навучальна-спартыўнай установы фізічнай культуры і спорту “Міёрская дзяржаўная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа”;
- за актыўную грамадскую дзейнасць і значны асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху — Капусцёнак Пётр Нікандравіч, пенсіянер, ветэран працы;
-за шматгадовую добрасумленную працу і значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу раёна — Варонька Алесь Станіслававіч, галоўны аграном ААТ “Міёрскі райаграсервіс”.