У чацвер, 22 мая, Дзень інфармавання ахопіць тэрыторыю Язненскага сельсавета. Яго адрасаты – працоўныя калектывы і насельніцтва па месцы жыхарства. Асноўная тэма, якую асвятляць члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп: «Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі». Таксама будуць узнімаць пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Міёршчыны, стану вытворчага траўматызму і захавання заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях, механічнага і хімічнага знішчэння баршчэўніку, пажарнай бяспекі і інш.
Кіраўнік раёна Сяргей Сямёнычаў у 9.00 сустрэнецца з працоўным калектывам Язненскай СШ і з 10.00 да 11.00 правядзе прыём грама- дзян у Язненскім сельвыканкаме.