12 жніўня старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў правёў нараду з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый раёна па пытаннях пашырэння платных паслуг. Так, у гэтым напрамку адзначаюцца станоўчыя тэндэнцыі. Многія арганізацыі павялічваюць прапановы, уводзяць новыя паслугі, забяспечваюць рост аб’ёмаў. І ўсё ж патрэбы насельніцтва ў рамонтных работах, аддзелцы жылля, транспартных паслугах і іншым не заўсёды задавальняюцца. Іншы раз перашкодамі на гэтым шляху становяцца недахоп рэкламы, праблемы з выдзяленнем крэдытаў, недастаткова агрэсіўная эканамічная палітыка.
Актывізуюць работу па аказанню паслуг раённы вузел сувязі, УП ЖКГ мае шмат заказаў па падвядзенню вадаправода, вялікія чэргі на брыкет і дровы ў гарпаліўзбыце. Гэты пералік можна працягваць. Размова ішла аб тым, каб у сферы платных паслуг была надзейная сістэма і жаданне зарабляць.