Прямую линию по вопросам пассажирских перевозок проведет госконтроль

Пытанні пасажырскіх перавозак...

З мэтай выявіць негатыўныя моманты ў сферы нерэгулярных аўтамабільных пасажырскіх перавозак у сераду, 12 сакавіка, пройдзе «гарачая лінія».

Працяглы час чакання таксі, рост кошту паслуг, нявыдача кіроўцам плацежнага дакумента ў завяршэнні перавозкі, недахоп аўтамабіляў на запатрабаваных маршрутах… Пра гэтыя і іншыя праблемы можна паведаміць на нумар 8 (0212) 37 61 76 
з 10.00 да 16.00 (перапынак з 13.00 да 14.00). Кіроўцы і перавозчыкі змогуць праінфармаваць наконт актуальнасці праблемы па навучанні і перападрыхтоўцы, уключэння ў Рэестр перавозчыкаў і іншых пытаннях.
Да 14 сакавіка на электронны адрас kgkvitebsk@mail.belpak.by накіроўвайце паведамленні з пазнакай «Аўтамабільныя перавозкі пасажыраў».

0 комментариев

Добавить комментарий