У пятніцу, 24 студзеня, Камітэт дзяржкантролю вобласці праводзіць «гарачую лінію» па пытаннях якасці пітной вады, развіцця сістэм пітнога забеспячэння.
Апошнім часам УП «Віцебскаблводаканал», мясцовымі органамі ўлады зроблена пэўная работа па паляпшэнні якасці пітной вады. Задзейнічанне рэзерваў эканоміі, выяўленых Камітэтам вобласці, дазволіла вызваліць дадатковыя сродкі на будаўніцтва станцый абезжалезвання.
Так, за 2022-2024 гады ўстаноўлена 140 станцый абезжалезвання, 325 міні-станцый, што дазволіла істотна палепшыць якасць пітной вады і ў цэлым па выніках 2024 года дасягнуць паказчыка забяспечанасці спажыўцоў якаснай пітной вадой у 99,7 %. Разам з тым у асобных раёнах да гэтага паказчыка не прыйшлі: ва Ушацкім раёне – 90 %, у Сенненскім, Дубровенскім і Талачынскім – па 98 %, Расонскім, Гарадоцкім, Докшыцкім – 99,3 %, Глыбоцкім – 99 %, Чашніцкім – 99,6 %.
Звароты на «гарачую лінію» па пытаннях якасці пітной вады, развіцця сістэм пітнога забеспячэння прымуць з 11.00 да 16.00 (перапынак з 13.00 да 14.00) па тэлефонах 8 (0212) 37 50 41, 37 61 64.
Да 5 лютага пра недахопы і праблемныя пытанні можна праінфармаваць па электроннай пошце kgkvitebsk@mail.belpak.by паведамленнем з пазнакай «Чыстая вада».