Авторизация
 

У райвыканкаме

╚ Дадатковая адукацыя

Пры абмеркаванні пытання “Аб стане і перспектывах развіцця сістэмы дадатковай адукацыі ў раёне” адзначана, што гэтай дзейнасцю займаюцца 127 педагогаў, 97 настаўнікаў арганізуюць заняткі па інтарэсах, 21—кіруе спартыўнымі фарміраваннямі, яшчэ 9—аматарскімі клубамі. Дзейнічае 160 фарміраванняў для школьнікаў, гэта аб’яднанні, секцыі, клубы, у якіх занята 93,4% вучняў.

Колькасць дзіцячых фарміраванняў расце. Па вечарах у 18 школах справы па інтарэсах аб’ядноўваюць 840 падлеткаў, а ў суботнія дні ў 7 школах дзейнічае яшчэ 13 гурткоў для 199 вучняў. Амаль палавіна сельскіх школ знайшла для ўсіх сваіх выхаванцаў заняткі па інтарэсах.

У цэнтры дзяцей і моладзі 23 педагогі забяспечваюць работу 54 гурткоў, у якіх 624 выхаванцы. А гэта кожны чацвёрты вучань раёна. З 1 верасня 2011 года дзейнічае такі цэнтр у Дзісне, на базе якога працуе 15 аб’яднанняў.

Створана метадычнае аб’яднанне педагогаў дадатковай адукацыі і школа маладога спецыяліста. З выхаванцамі дзіцячых аб’яднанняў праводзяцца масавыя мерапрыемствы па суботах.

Аднак у дадатковай адукацыі нямала праблем. Па-першае, неабходна ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу Цэнтра дзяцей і моладзі, ды і ўстаноў культуры. Гэта тычыцца камп’ютарнай тэхнікі, спартыўнага рыштунку, расходных матэрыялаў, рамонту памяшканняў. Складана арганізаваць работу гурткоў у вячэрні час і ў выхадныя, калі гэта звязана з падвозам вучняў і педагогаў сельскіх школ. А яшчэ на вёсцы вучняў менее, што ўскладняе фарміраванне клубаў, секцый, аб’яднанняў, гурткоў.

Прынятае рашэнне накіравана на ўдасканаленне дадатковай адукацыі і выпраўленне адзначаных недахопаў.

 ╚ Супраць алкагольнага дурману

Райвыканкам прааналізаваў выкананне раённага плана па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізму. У гэтым напрамку пэўную работу праводзяць установы адукацыі, аховы здароўя і культуры, сельвыканкамы, працоўныя калектывы, грамадскія фарміраванні, праваахоўчыя органы. Склалася сістэма сумеснай арганізацыі дзён інфармавання і прафілактыкі. Даюць станоўчы вынік дні цвярозасці, акцыі “Сям’я без насілля”.

Аднак праблема п’янства і алкагалізму застаецца вострай. Летась на аднаго жыхара раёна рэалізавана па 85,2 літра алкагольных напояў і піва. У 10 пажарах з 43-х вінаватыя знаходзіліся ў нецвярозым стане, 4 з 6 загінулых у агні таксама былі п’янымі.

Праблемай для раёна з’яўляецца высокая смяротнасць людзей у працаздольным узросце.

Усё гэта патрабуе далейшай узгодненай работы па супрацьдзеянні п’янству і алкагалізму дзяржаўных органаў, працоўных калектываў і грамадскасці. Задачы ў гэтым напрамку вызначае прынятае рашэнне.

 

╚ Навядзенне парадку

Райвыканкам зацвердзіў мерапрыемствы па добраўпарадкаванні гарадоў Міёры і Дзісна, сельскіх населеных пунктаў, навядзенні парадку на зямлі на 2012 год. За іх выкананнем вызначаны адказныя работнікі раённага звяна, зацверджаны склад раённага штаба па добраўпарадкаванні. Пастаўлена задача перад сельскімі Саветамі да 1 красавіка распрацаваць адпаведныя мерапрыемствы па кожным населеным пункце, каардынаваць шэфскую дапамогу па іх выкананні. Да 1 чэрвеня сумесна з землеўпарадкавальнай службай неабходна закончыць інвентарызацыю, пераразмеркаванне і ўцягненне ў сельгасабарот участкаў, якія не выкарыстоўваюцца ці выкарыстоўваюцца не па прызначэнні. Вызначаны меры па рамонце вуліц, зносе старых пустуючых дамоў, рамонце помнікаў і абеліскаў, добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў, вытворчых і сацыяльна-бытавых аб’ектаў. Насельніцтва абавязана навесці парадак на сваіх падвор’ях і зямельных участках.

Вызначаны задачы перад камунальнай, дарожнай і іншымі службамі.

За выкананнем мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні ўстанаўліваецца пастаянны кантроль.

Л. МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 935
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 161
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 920
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 747
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 235
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта