Авторизация
 

На раённую Дошку гонару

Па выніках работы за 2011 год сярод арганізацый прамысловасці першае месца прысуджана калектыву ААТ “Міёрскі мясакамбінат” (дырэктар В. В. Бандарэнка), які занесены на раённую Дошку гонару і ўзнагароджаны Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта.

На другім месцы — калектыў ААТ “Міёрскі камбікормавы завод” (дырэктар В. А. Паляк).

Сярод арганізацый сельскай гаспадаркі і абслугоўваючых яе галін першае месца прысуджана калектыву філіяла “Цітова” ААТ “Міёрскі камбікормавы завод” (дырэктар М. В. Сцяпанава), які занесены на раённую Дошку гонару і ўзнагароджаны Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта.

На другім месцы калектыў ААТ “Туркова” (дырэктар В. І. Сташкевіч), на трэцім — ААТ “Мерыца”  (дырэктар А. Б. Лаўрыновіч).

Сярод арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі на першым месцы калектыў участка “Кацельні і цеплавыя сеткі г. Міёры” УП ЖКГ (намеснік дырэктара А. М. Балай), які занесены на раённую Дошку гонару і ўзнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама.

Сярод арганізацый будаўніцтва на першым месцы ДКУБП “Міёрская ПМК-55” (дырэктар В. М. Брыль), які занесены на раённую Дошку гонару і ўзнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама.

На другім месцы калектыў УП “Язненскае ПМС” (дырэктар П. Б. Радзюк), на трэцім—УП “Міёрскае ПМС” (дырэктар У. П. Нікалаёнак).

Сярод арганізацый сувязі на першым месцы калектыў раённага вузла электрасувязі (начальнік Р. Ф. Пухальскі), які занесены на раённую Дошку гонару і ўзнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама.

Сярод арганізацый гандлю і грамадскага харчавання на першым месцы калектыў ПГУП “Міёрскі будгандль” (дырэктар С. М. Росаў), які занесены на раённую Дошку гонару і ўзнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама.

Сярод арганізацый сферы бытавога абслугоўвання на першым месцы калектыў КПП “Мікалаёва” КУП “Міёрскі КБА” (загадчык М. М. Шаўлюга), які занесены на раённую Дошку гонару і ўзнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама.

Сярод устаноў адукацыі на першым месцы сярод гарадскіх школ—ДУА “Міёрская СШ №3” (дырэктар В. Г. Атрошка), сярод сельскіх — ДУА “Туркоўская СШ” (дырэктар С. М. Максіменка), сярод дашкольных устаноў — ДУА “Міёрскі яслі-сад №2” (загадчыца Т. М. Міронава). Гэтыя калектывы занесены на раённую Дошку гонару і ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі райвыканкама.

Сярод устаноў культуры на першым месцы калектыў ДУА “Міёрская дзіцячая школа мастацтваў” (дырэктар Б. Ч. Чарняўскі), які занесены на раённую Дошку гонару і ўзнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама.

Сярод устаноў медыцыны на першым месцы калектыў Сіцькоўскага ФАПа (загадчыца Е. П. Шыпіла), які занесены на раённую Дошку гонару і ўзнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама.

Першае месца прысуджана Новапагосцкаму сельскаму Савету дэпутатаў (старшыня Р. А. Гернат), які занесены на раённую Дошку гонару і ўзнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама.

На другім месцы Язненскі сельскі Савет (старшыня В. М. Фядзьковіч), на трэцім — Міёрскі сельскі Савет (старшыня Г. В. Шынкевіч).

На раённую Дошку гонару занесены партрэты перадавікоў вытворчасці і сацыяльнай сферы:

Сцяпанавай Марыі Вікенцьеўны — дырэктара філіяла “Цітова” ААТ “Міёрскі камбікормавы завод”;

Апалька Валянціны Уладзіміраўны — аператара на дарошчванні буйной рагатай жывёлы ААТ “Любінова”;

Мілашэвіч Валянціны Анатольеўны — аператара машыннага даення філіяла “Павяцце” ААТ “Міёрскі камбікормавы завод”;

Сушко Івана Генадзьевіча — намесніка дырэктара ААТ “Міёрскі райаграсервіс”;

Нарэйкі Генадзія Мікалаевіча — трактарыста-машыніста ААТ “Папшулі”;

Бунта Галіны Анатольеўны — аператара лініі доўгага валакна ААТ “Міёрскі льнозавод”;

Федарэц Алены Мікалаеўны — загадчыцы магазіна вёскі Шарагі раённага спажывецкага таварыства;

Гродзь Ларысы Хенрыкаўны — страхавога агента прадстаўніцтва Белдзяржстраху;

Ажэль Любові Аляксандраўны — урача-педыятра ЦРБ;

Бервячонак Ларысы Генадзьеўны — дырэктара Язненскага СДК;

Шчарбіцкай Таццяны Міхайлаўны — сацыяльнага работніка аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН;

Грыгаровіча Алега Станіслававіча — трэнера-выкладчыка па футболе ДЮСШ;

Ярашонка Міхаіла Фадзеевіча — тынкоўшчыка РБКУП “Міёрскі рамонтнік”;

Крываручкі Леаніда Фёдаравіча — трактарыста “Міёрскага лясніцтва”.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 января 2021
Адам, Андрей, Аристарх, Вениамин, Давид, Иван, Илья, Иосиф, Макар, Марк, Моисей, Павел, Сергей, Степан, Агния, Нина

Именины 26 января 2021
Максим, Петр, Марфа, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта