У панядзелак, 30 верасня, з 12.00 да 13.00 на пытанні ўплаты маёмасных падаткаў фізічнымі асобамі адкажа начальнік аддзела па рабоце з плацельшчыкамі па Міёрскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Полацкім раёне Валянціна Міхайлаўна МАЛЯЎКА. Тэлефануйце на нумар 5 15 57.
***
У сераду, 2 кастрычніка, начальнік Міёрскага раёна газазабеспячэння філіяла ВУ «Браслаўгаз» Канстанцін Анатольевіч МАТЭЛЕНАК пракансультуе па газазабеспячэнні насельніцтва раёна, газіфікацыі прыродным газам індывідуальных жылых дамоў, аплаты за выкарыстаны прыродны газ. Звяртайцеся з 8 да 9 гадзін на нумар 4 22 74.