Гарачую лінію па пытаннях якасці аказання абслугоўвання насельніцтва на аўтазаправачных станцыях РУП «Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт» 11 верасня правядзе Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці ў рамках кантролю за выкананнем даручэнняў Кіраўніка дзяржавы.
Звароты з прапановамі і заўвагамі будуць прымаць з 10.00 да 16.00, перапынак з 13.00 да 14.00, па нумарах 8 (0212) 37 54 53, 8 (0212) 37 61 64. Паведамленні таксама можна накіраваць на электронную пошту kgkvitebsk@mail.belpak.by і ў чат-бот тэлеграм-канала Камітэта дзяржкантролю да 13 верасня з указаннем тэмы «Гарачая лінія аўтазапраўкі».